(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ніна Міхайлаўна Паўлава — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ніна Міхайлаўна Паўлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Міхайлаўна Паўлава
Дата нараджэння 9 жніўня 1947(1947-08-09) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Ніна Міхайлаўна Паўлава (9 жніўня 1947, х. Красненскі, Сямікаракорскі раён  (руск.), Растоўская вобласць) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980)[1].

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце[1].

Мастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан  (руск.)» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак  (руск.)» А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Кармэн («Кармэн-сюіта  (руск.)» Ж. Біжэ — Р. Шчадрына), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера  (руск.)» і «Спячая прыгажуня  (руск.)» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель  (руск.)» А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга)[1].

Зноскі

  1. а б в г Павлова Нина Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 475. — 737 с.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
  • Па́ўлава Ніна Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 568. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.