(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ходцаўскі сельсавет — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ходцаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ходцаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ходцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 203
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Хо́дцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ходцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паўлавіцкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паўлавічы. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходцы, сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі (Ходцаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Машчонскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ходцаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў[2]. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Багданаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[3]. 20 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Рубежніца[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1617 чалавек[5], з іх 92,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1203 чалавекі[7].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.