(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Петра — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Петра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытны горад Петра*
Petra**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Агульны выгляд Петры
Краіна Сцяг Іарданіі Іарданія
Тып Культурны
Крытэрыі i, iii, iv
Спасылка 326
Рэгіён*** Арабскія краіны
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1985  (9-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Пе́тра (араб. البتراء‎‎ — Аль-Батра, стар.-грэч.: Πέτρα — скала) — старажытны горад у паўднёвай Іарданіі, у мухафазе Маан. Вядомы сваёй скальнай архітэктурай  (англ.) і вадаправоднай сістэмай. Часам Петру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, з якіх выразаныя яго пабудовы.

Скарбніца

Атаясамліваецца са сталіцай Ідумеі (Эдома); праўдападобней жа заснавана ў 4 стагоддзі да н.э. як сталіца Набатэйскага царства[1]. Размешчаны на вышыні больш за 900 метраў над узроўнем мора і 660 метраў над навакольнай мясцовасцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі праз цясніны, размешчаныя на поўначы і на поўдні, тады як з усходу і захаду скалы стромка абрываюцца, утвараючы натуральныя сцены да 60 метраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.

6 снежня 1985 уключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў свету. З'яўляецца сімвалам Іарданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб'ектам[2].


Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Josh Seeger, Gus W. van Beek. Retrieving the Past: Essays on Archaeological Research and Methodology. — Eisenbrauns, 1996. — С. 56. — ISBN 978-1575060125.
  2. Petra (англ.)(недаступная спасылка). Major Attractions. The Jordan Tourism Board (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 верасня 2014.
  3. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/