(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Пладовае цела грыба — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Пладовае цела грыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баравік

Пладовае цела (спарака́рп, ці карпафо́р) — рэпрадуктыўная частка арганізма грыба, якая ўтвараецца з пераплеценых гіфаў міцэлію. Функцыяй пладовага цела з'яўляецца ўтварэнне спор, якія ўзнікаюць у выніку палавога працэсу (такія споры завуць меяспорамі, у адрозненне ад мітаспор, што ўтвараюцца без палавога працэсу, вегетатыўна). Ва ўжытку пладовае цела звычайна завецца проста «грыб». Пладовае цела аскаміцэтаў завуць таксама аскака́рп ці аско́ма, а базідыяміцэтаў — базідыяка́рп ці базідыёма.

Пладовымі целамі завуць таксама спараносныя органы слізявікоў.

Ведаць будову і прыкметы пладовых целаў карысна любому грыбніку, гэта дапаможа граматна і дакладна вызначаць грыбы пры зборы. Асабліва важна ўмець упэўнена адрозніваць атрутныя грыбы і падобныя на іх ядомыя.