Поль Бія
Поль Бія | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Paul Barthélemy Biya'a bi Mvondo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Bello Bouba Maigari[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ahmadou Ahidjo[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мелес Зенаўі | ||||||
Пераемнік | Роберт Мугабэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 лютага 1933[1][2] (91 год) |
||||||
Жонка | Jeanne-Irène Biya[d] і Chantal Biya[d] | ||||||
Дзеці | Emmanuel Franck Biya[d] і Brenda Biya[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | prc.cm (англ.) (фр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933[1][2], Mvomeka'a[d], French Cameroons[d]) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; прэм'ер-міністр Камеруна (1975—1982), затым прэзідэнт Камеруна (з 1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Поль Бія нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[3]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[4]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[4]. У 1962 годзе ён скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[5]. У тым жа годзе Бія паступіў на дзяржслужбу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[3].
30 чэрвеня 1975 года Поль Бія быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Камеруна[3].
Прэзідэнт
[правіць | правіць зыходнік]4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[3]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[6]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[3].
6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[6]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[7].
11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[7]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[3]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[7].
11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[7].
9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[7].
Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[8][9]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 ён займае 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[10].
Зноскі
- ↑ а б Paul Biya // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Paul Biya // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е "Бія Поль. Біяграфія". E-News.com.ua.
- ↑ а б Екатерина Адамова, Кирилл Новиков, Антон Парыгин, Максим Сухманский, Анна Черникова (01.09.2003). "Все мировые лидеры". Журнал «Власть».
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Кто есть кто в мировой политике. — М.: Политиздат, 1990. — С. 61. — ISBN 5-250-00513-6.
- ↑ а б Jonathan C. Randal (April 15, 1984). "Tales of Ex-Leader's Role In Revolt Stun Cameroon"(англ.). The Washington Post.
- ↑ а б в г д "Elections in Cameroon"(англ.). AFRICAN ELECTIONS DATABASE.
- ↑ David Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006, pp. 286—290
- ↑ The World’s Worst Dictators — 2007
- ↑ Parade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009
- Прэм’е-міністры Камеруна
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
- Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя ордэнам Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Пія IX
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Доблесці (Камерун)
- Кавалеры ордэна Заслуг (Камерун)
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Асобы
- Прэзідэнты Камеруна
- Прэм’ер-міністры Камеруна
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Палітыкі XXI стагоддзя