Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі (Санкт-Пецярбург)
Помнікі | |
Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі | |
---|---|
руск.: Памятники Кутузову и Барклаю-де-Толли | |
59°56′06″ пн. ш. 30°19′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | |
Скульптар | Барыс Іванавіч Арлоўскі і Самсон Ксенафонтавіч Суханаў[d] |
Архітэктар | Васіль Пятровіч Стасаў |
Дата заснавання | 1837 |
Статус |
Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810537000 Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810538000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнікі Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі ў Санкт-Пецярбургу ўстаноўлены на Казанскай плошчы ля Неўскага праспекта ў Цэнтральным раёне горада.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля смерці М. І. Кутузава ў 1813 г. і М. Б. Барклая-дэ-Толі ў 1818 г. імператар Аляксандр I загадаў іх увекавечыць устаноўкай помнікаў перад Казанскім саборам у Санкт-Пецярбургу, для чаго выдаў царскі рэскрыпт ад 23 верасня 1818 года.
Скульптары Імператарскай Акадэміі мастацтваў адмовіліся ад удзелу ў конкурсе на праект помнікаў, бо ў ім было абавязковая ўмова адлюстраваць ваеначальнікаў у сучасных ваенных мундзірах, а не ў туніках або антычных мантыях, як было прынята ў тыя часы. Таму нават праз паўгода пасля адкрыцця конкурсу не было прадстаўлена ніводнага эскіза помніка. Мадэлі помнікаў даручылі рабіць нямецкаму скульптару Эдуарду Лаўніцу , але яго праца не была прынятая, паколькі яму не ўдалося стварыць пераканаўчы вобраз рускіх палкаводцаў. У 1829 годзе імператар Мікалай I у мэтах выканання волі бацькі арганізаваў конкурс на стварэнне помнікаў Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі, у якім прынялі ўдзел скульптары Барыс Іванавіч Арлоўскі і Самуіл Іванавіч Гальберг , якія вярнуліся з Рыма. Выбраны быў эскіз Б. І. Арлоўскага, і ён у студзені 1830 года пачаў працу над помнікамі.
Па прапанове Агюста Манферана пастамент да помніка спачатку меркавалася зрабіць з чырвонага граніту і ўпрыгожыць бронзавымі барэльефамі, Арлоўскі меркаваў выканаць іх з менш пышнага і больш таннага паўночнага граніту, але ў выніку Мікалай I прыняў варыянт архітэктара Васіля Пятровіча Стасава. Пастаменты ў выкананні вядомага каменацёса Самсона Ксенафонтавіча Суханава былі выраблены з паліраванага граніту вясной 1837 года. Манферан прапанаваў выканаць надпісы на пастаментах накладнымі бронзавымі літарамі, аднак Арлоўскі, паказаўшы на нетрываласць гэтага варыянту, вырашыў тады выбіць літары ў камені.
Мадэлі помнікаў былі завершаны ў 1831 годзе. Самі помнікі былі адлітыя вядомым майстрам Васілём Паўлавічам Якімавым у ліцейні майстэрні Акадэміі мастацтваў: у 1832 г. — скульптура Кутузава, у 1836 г. — Барклая-дэ-Толі, прычым статую Барклая-дэ-Толі атрымалася адліць толькі з другога разу.
Пад кіраўніцтвам архітэктара К. А. Тона помнікі былі ўсталяваныя на свае пастаменты: 30 мая 1837 г. — фігура М. І. Кутузава, 15 чэрвеня 1837 г. — фігура М. Б. Барклая-дэ-Толі. Урачыстая цырымонія адкрыцця помнікаў Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі адбылася 25 снежня 1837 г. у гонар дваццаць пятай гадавіны перамогі над Напалеонам. На цырымоніі прысутнічалі ўся імператарская сям’я і многія знакамітыя асобы. Праз некалькі дзён помнікам былі аддадзены воінскія ўшанаванні. Аднак гэтыя падзеі Б. І. Арлоўскі ўжо не бачыў — ён памёр за восем дзён да адкрыцця манументаў.
Помнікі карысталіся вялікай папулярнасцю ў народа, таму ў пачатку 1839 г. п’едэсталы помнікаў абнеслі чыгуннымі агароджамі, выкананымі К. А. Тонам. Пасля агароджы былі заменены металічнымі тумбамі з ланцугамі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны манументы Кутузаву і Барклаю-дэ-Толі працягвалі стаяць на сваіх п’едэсталах, і воінскія часці, якія праходзілі міма іх па Неўскаму праспекту страявым крокам, аддавалі воінскае прывітанне.
Скульптуры некалькі разоў рэстаўраваліся: у 1945, 1972 і 2002 гадах.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Б. І. Арлоўскі здолеў дасягнуць максімальнага партрэтнага падабенства помнікаў з рэальнымі персанажамі. Абодва палкаводца намаляваны ў сваіх ваенных мундзірах. Кутузаў паказаны ў імклівым дзеянні пры разгроме французскай арміі — ён стаіць у фельдмаршальскім мундзіры і плашчы, у правай руцэ трымае аголеную шпагу, у левай — фельдмаршальскае жазло. Постаць Барклая-дэ-Толі, які камандаваў адступленнем расійскай арміі ад мяжы, Арлоўскі адлюстраваў менш дынамічнай: палкаводзец глядзіць удалячынь, у апушчанай левай руцэ трымае маршальскае жазло. Арлоўскі паказаў абодвух ваеначальнікаў, якія стаяць на кінутых на зямлю французскіх сцягоў: Барклай-дэ-Толі стаіць на яшчэ разгорнутым сцязе з арлом, а Кутузаў — на згорнутым сцязе з канчаткова зрынутым арлом. Вышыня помніка Барклаю-дэ-Толі складае 4 метра, помніка Кутузаву — 4,1 метра, вышыня пастаментаў — 3,5 метра.
Фігуры Кутузава і Барклая-дэ-Толі знаходзяцца строга насупраць каланад Казанскага сабора — яны былі ўпісаныя ў бакавыя парталы сабора, якія ў перспектыве апраўляюць іх нібы вялікія прастакутныя рамы.
Надпіс на пастаменце Кутузаву абвяшчае:
ФЕЛЬДМАРШАЛУ
КНЯЗЮ
1812
КУТУЗОВУ СМОЛЕНСКОМУ
На пастамент Барклая-дэ-Толі нанесены словы:
ФЕЛЬДМАРШАЛУ
КНЯЗЮ
1812, 1813, 1814, 1815
БАРКЛАЮ ДЕ ТОЛЛИ
У літаратуры і фальклоры[правіць | правіць зыходнік]
Сколько богов, и богинь, и героев!.. Вот Зевс громовержец,
Вот исподлобья глядит, дуя в цевницу, сатир.
Здесь зачинатель Барклай, а здесь совершитель Кутузов.
— Жэсты палкаводцаў трактаваліся ў гарадскім фальклоры не гэтакімі узнёслымі, як задумвалася аўтарамі помніка:
Барклай-де-Толли говорит:
— У меня живот болит
А Кутузов отвечает:
— Вот аптека, полегчает.— http://www.ipetersburg.ru/pamyatniki-kutuzovu-i-barklayu-de-tolli/
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Кутузаву на Вікісховішчы |
Помнік Барклаю-дэ-Толі на Вікісховішчы |
- Памятник М. Б. Барклаю-де-Толли (руск.)(недаступная спасылка). Энциклопедия Санкт-Петербурга. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2016. Праверана 5 снежня 2015.
- Памятник М. И. Кутузову (руск.). Энциклопедия Санкт-Петербурга. Праверана 5 снежня 2015.(недаступная спасылка)
- Памятники М. И. Кутузову и М. Б. Барклаю-де-Толли (руск.). Прогулки по Петербургу. Праверана 5 снежня 2015.
- ПАМЯТНИКИ М.И. КУТУЗОВУ И М.Б. БАРКЛАЮ ДЕ ТОЛЛИ (руск.). www.opeterburge.ru. Праверана 5 снежня 2015.
- А. А. Смирнов. ПЕРЕД ГРОБНИЦЕЮ СВЯТОЙ (руск.). ИНТЕРНЕТ-ПРОЕКТ «1812 ГОД». «МЕМОРИАЛ».. Праверана 5 снежня 2015.