Самарый
Самарый (лац.: Samarium) Sm — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, лантаноід; атамны нумар 62, атамная маса 150,36.
Прыродны самарый складаецца з 6 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 144, 148—150, 152, 154 і радыеактыўнага 147Sm. Серабрыста-жоўты метал. Шчыльнасць 7540 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1072 °C.
Адкрыты французскім хімікам П. Э. Лекокам дэ Буабадранам у 1879 годзе. Вылучаны ў выглядзе аксіду з мінерала сумарскіта (мінерал названы ў гонар расійскага горнага інжынера В. Е. Самарскага-Быхаўца).
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Прымяняецца ў атамнай прамысловасці (кіруючыя стрыжні ядзерных рэактараў, матэрыялы для абароны персаналу ад шкоднага нейтроннага выпраменьвання). Складнік магнітных сплаваў з кобальтам. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці люмінафораў, пігментаў, каталізатараў і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самарый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Болсун А. И. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 301. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- САМАРИЙ (руск.)