(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сан-Бернардына (акруга) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сан-Бернардына (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сан-Бернардына
англ.: San Bernardino County
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1853
Насельніцтва
  • 2 181 654 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[1][2]
Плошча
  • 52 073 км²
Сан-Бернардына на карце
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Бернардына (англ.: San Bernardino County) — акруга ў штаце Каліфорнія, ЗША. Акруговы цэнтр — горад Сан-Бернардына. Насельніцтва акругі — 1 709 434 чалавекі (перапіс 2000 года), 2 060 950 чалавек (перапіс 2009 года). Сан-Бернардына з’яўляецца самай вялікай акругай у кантынентальных штатах па плошчы. Частка рэгіёна Унутраная Імперыя.

Айцец Франсіска Дамец назваў мясцовасць Сан-Бернардына 20 мая 1810 года ў дзень памяці святога Бернардына Сіенскага. Акруга была сфарміравана ў 1853 годзе шляхам раздзялення акругі Лос-Анджэлес. Частка тэрыторыі была перададзена акрузе Рыверсайд у 1893 годзе.

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Каліфорнія. Мяжуе з акругай Іньё (на поўначы), штатам Невада (на паўночным усходзе), штатам Арызона (на ўсходзе), а таксама з каліфарнійскімі акругамі Рыверсайд (на поўдні), Орындж (на паўднёвым захадзе), Лос-Анджэлес і Керн (на захадзе). Акруга мае большую плошчу, чым тэрыторыі штатаў Нью-Джэрсі, Канектыкут, Дэлавэр і Род-Айленд разам узятыя і прыкладна супастаўная з тэрыторыяй такіх дзяржаў як Коста-Рыка або Боснія і Герцагавіна. Сан-Бернардына — найбуйнейшая па плошчы акруга ў кантынентальных ЗША.

На тэрыторыі акругі размяшчаюцца часткі нацыянальных паркаў Даліна Смерці і Джошуа-Тры, а таксама часткі нацыянальных лясоў Анджэлес і Сан-Бернардына, нацыянальны запаведнік Махавэ і частка нацыянальнага рэзервату дзікай прыроды Хавасу. Ёсць таксама яшчэ шэраг менш значных прыродаахоўных тэрыторый.

На тэрыторыі акругі размешчаны адзін з найбуйнейшых палігонаў у ЗША — «29 пальмаў».