(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сватаплук Чэх — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сватаплук Чэх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сватаплук Чэх
Svatopluk Čech
Svatopluk Cech signature.JPG
Svatopluk Cech signature.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 лютага 1846(1846-02-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1908(1908-02-23)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская імперыя
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Бацька František Jaroslav Čech[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратар, журналіст
Гады творчасці з 1863
Жанр паэзія
Мова твораў чэшская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сва́таплук Чэх (чэшск.: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржадак, раён Бенешаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэшскі пісьменнік, паэт, журналіст.

Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».

Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Яго верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэнне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.

Найбольш вядомыя творы Чэха — серыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два з якіх былі ўзяты асноваю оперы Яначка «Экскурсіі пана Броўчка».

Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама яго імем названыя вуліцы ў розных гарадах Чэхіі.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пад засенню ліпы: паэма-эпапея / Сватаплук Чэх. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 133, [2] с., [6] л. каляр. іл.

Зноскі

  1. а б Svatopluk Čech // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Antonína v Holešovicích, sign. HOL Z2, s. 288 — Т. HOL Z2. — С. 288.
  4. BillionGraves — 2011.