(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Стары горад (Варшава) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Стары горад (Варшава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычны цэнтр Варшавы*
Historic Centre of Warsaw**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Польшча
Тып Культурны
Крытэрыі ii, vi
Спасылка 30
Рэгіён*** Польшча
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1980  (4-ая сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Стары горад (польск.: Stare Miasto, разм. "Starówka") — старэйшы гістарычны раён Варшавы. абмежаваны старымі гарадскімі сценамі і рэчышчам ужо не існуючай рэчкі Камёнка (пад сучаснай вуліцай Бжазова), аднаго з прытокаў Віслы і вуліцамі Grodska, Mostowa i Podwale. Стары горад — адна з найбольш вядомых турыстычных славутасцяў Варшавы.

Цэнтрам старога горада служыць Рыначная плошча з рэстаранамі кафэ і крамамі. Наваколныя вуліцы багатыя на сярэднявечную архітэктуру, напрыклад гарадскія сцены, варшаўскі барбакан ці Сабор Святога Яна Хрысціцеля.

Дом мазавецкіх князёў пабудаваны ў 1466 годзе.

Стары горад Варшавы быў заснаваны ў XIII стагоддзі. Першапачаткова абкружаны зямляным валам, у 1339 годзе быў абнесены цаглянымі гарадскімі сценамі. Спачтку горад рос вакол замка кзязёў Мазовіі, які потым стаў звацца Каралеўскім замкам. Рыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta) была закладзена ў канцы XIII-пачатку XIV стагоддзя, уздоўж галоўнай дарогі, якая злучае Каралеўскі замак з новым горадам на поўначы.

Партал дома ў стылі ракако з выявай галеона, на вуліцы Світаянска, пачатак XVIII стагоддзя[1]

Да 1817 года найбольш прыкметнай славутасцю старога горада было збудаванне ратушы, пабудаванае да 1429 года. У 1701 Рыначная плошча была перабудавана Тільманам ван Гамерэнам, а ў 1817 годзе ратуша была знесена. З XIX стагоддзя чатыры бакі гэтай плошчы сталі насіць імёны чатырох знакамітых палякаў, якія некалі жылі на адпаведных баках: Ігнацыя Закжэўскага (поўдень), Гуга Калантая (захад), Яна Дэкерта (поўнач) і Францішака Барса (усход).

У 1918 годзе Каралеўскі палац зноў стаў служыць рэзідэнцыяй вышэйшага кіраўніцтва Польшчы: прэзідэнта Польшчы і яго канцылярыі. У канцы 1930-ых гадоў, падчас кіравання горадам прэзідэнтам Стэфанам Сташыньскім, муніцыпальныя ўлады пачалі рэканструкцыю Старога горада для аднаўленя яго былой славы. Барбакан і старая рыначная плошча горада былі часткова адноўлены. Гэтыя намаганні, аднак, не былі даведзены да канца з-за пачатка Другой сусветнай вайны.

Падчас уварвання ў Польшчу (1939), большая частка раёна вельмі моцна пацярпела ад атак нямецкіх люфтвафэ, накіраваных у тым ліку і на жылыя раёны горада і на гістарычныя славутасці[2][3]. Пасля заканчэння аблогі Варшавы 1939 года частка старога горада была адноўлена, але адразу ж пасля Варшаўскага паўстання, жнівень-кастрычнік 1944 г.) немцы падвергнулі Стары горад сістэматычнаму спланаванаму знішчэнню. Аб паўстанні нагадвае «Помнік юнаму паўстанцу», на бягучы момант усталяваны каля гарадской сцяны Старога горада[4].

Пасля Другой сусветнай вайны, Стары горад быў старанна адноўлены[3]. Там, дзе гэта было магчыма, выкарыстоўвалі цэглу з арыгінальных будынкаў. Друз з руін шматразова прасейвалі для пошука дэкаратыўных элементаў ці іх асколкаў, якія потым аднаўлялі на сваіх ранейшых месцах. У якасці асноўных крыніц у аднаўленні Старога гораду выкарыстоўвалісь ведуты Каналета XVIII стагоддзя, а таксама перадваенныя чарцяжы студэнтаў, якія навучалісь на архітэктараў.

Калідор каралевы Ганны, які злучае Каралеўскі палац з Сабор Святога Яна Хрысціцеля, XVI ст.

Рыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta), вядомая з канца XIII стагоддзя, лічыцца сэрцам Старога горада, а да канца XVIII — і ўсёй Варшавы[5]. Тут прадстаўнікі рамесных цахоў і купецкіх гільдый збіралісь у ратушы (узведзенай у 1429 годзе і знесенай у 1817 г.), таксама праводзіліся кірмашы і іншыя грамадскія падзеі. Навакольныя будынкі былі пабудаваны ў гатыным стылі і існавалі да вялікага пажару 1607 года, потым яны былі адноўлены ўжо ў стылі рэнесанса і яшчэ пазней — у стылі барока архітэктарам Тыльманам ван Гамерэнам у 1701 годзе[6].

Замкавая плошча (Plac Zamkowy) — першае, што бачаць наведвальнікі Старога горада, калі рухаюццада да яго з боку больш сучаснага цэнтра Варшавы. Плошча размешчана паміж самім Старым горадам і Каралеўскім палацам. З паўднёвага боку трохвугольная плошча была абмежавана крапасной сцяной і Кракаўскімі варотамі. Над плошчай ўзносіцца Калона караля Жыгімонта ў Варшаве[7]. Плошча развівалась з пачатку XIV стагоддзя і дасягнула сваёй славы ў XVII стагоддзі, калі Варшава стала сталіцай Польскай дзяржавы. У 1644 годзе кароль Уладзіслаў IV паставіў на плошчы калону ў гонар свайго бацькі Жыгімонта III, які перанёс сталіцу з Кракава ў Варшаву[7].

Плошча Канонія (plac Kanonia), ззаду ад Сабору Святога Яна Хрысціцеля — невялікая трохвугольная плошча[8]. Назва плошчы бярэ свой пачатак у XVII стагоддзі, ад дамоў, што размяшчалісь тут, у якіх жылі святары-канонікі варшаўскага капітула[8]. Шмат хто з ніх былі дастаткова выдатнымі асобамі, напрыклад Станіслаў Сташыц, сааўтар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Раней гэта месца было прыходскімі могілкамі, аб чым сведчыць захаваўшаяся на плошчы фігура Божай Маціў стылі барока XVIII стагоддзя[8]. У цэнтры плошчы знаходзіцца бронзавы звон, які падскарбі Ян Мікалай Даніловіч ахвяраваў у 1646 годзе для езуіцкай царквы ў Яраславе[8]. Звон быў адліты ў 1646 годзе Даніэлем Цімам, архітэктарам Калоны Жыгімонта. На плошчы ў канцы XVI стагоддзя быў узведзены крыты пераход для каралевы Ганны з Каралеўскага палаца ў Сабор Святога Яна Хрысціцеля і потым у 1620 гады пашыраны пасля няўдалага пакушэння 1620 года на караля Жыгімонта III, калі той уваходзіў у сабор[9]. Таксама тут знаходзіцца варшаўскі «тонкі дом»

Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

[правіць | правіць зыходнік]

Варшаўскі стары горад быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА «выключны выпадак амаль поўнага аднаўлення гістарычнага перыяда паміж XIII—XX стагоддзямі»[3].

Зноскі

  1. (польск.) Kamienica «Pod Okretem»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  2. (англ.) Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Historic Centre of Warsaw. [ Архівавана] з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 18 жніўня 2008.
  3. а б в (англ.) Old Town. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 20 студзеня 2022.
  4. (англ.) Warsaw's Old Town. www.ilovepoland.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 1 мая 2016.
  5. (англ.) The Old Town Market Square(недаступная спасылка). eGuide / Treasures of Warsaw on-line. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  6. (польск.) Marek Lewandowski. Rynek Starego Miasta(недаступная спасылка). www.stare-miasto.com. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2016.
  7. а б (польск.) Plac zamkowy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 1 мая 2016.
  8. а б в г (англ.) Canonicity(недаступная спасылка). eguide / Treasure of Wrsaw on-line. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2006. Праверана 1 мая 2016.
  9. Stefan Kieniewicz, ed.,Warszawa w latach 1526—1795 (Warsaw in 1526—1795<, vol. II, Warsaw, 1984, ISBN 83-01-03323-1.

Нове-Мяста, Варшава