Сумарны каэфіцыент нараджальнасці
Appearance
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Total_Fertility_Rate_Map_by_Country.svg/350px-Total_Fertility_Rate_Map_by_Country.svg.png)
Сумарны каэфіцыент нараджальнасці — дакладнае вымярэнне ўзроўню нараджальнасці, якое характарызуе сярэдняя колькасць нараджэнняў у адной жанчыны ў гіпатэтычным пакаленні за ўсё яе жыццё пры захаванні існуючых узроўняў нараджальнасці ў кожным узросце незалежна ад смяротнасці і змяненняў узроставага складу.
Найвышэйшы СКН у свеце зафіксаваны ў Нігерыі — 7,00, найніжэйшы — у Паўднёвай Карэі — 0,84 (па стане на 2020 год).[1]