(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сфера паслуг — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сфера паслуг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сфе́ра паслу́г — галіна эканомікі, што складаецца з усіх тыпаў камерцыйных паслуг. Менавіта сфера паслуг займае ў эканамічна развітых краінах асноўную частку эканомікі (больш за 50 %). Астатнімі галінамі эканомікі прынята лічыць прамысловасць і сельскую гаспадарку.

Сфера паслуг — зборная абагульняючая катэгорыя, якая ўлучае разнастайныя тыпы паслуг, што вырабляюцца прадпрыемствамі, арганізацыямі, а таксама фізічнымі асобамі.

Сферу паслуг часта прылічаюць да постіндустрыяльнага эканамічнага ўкладу. У старажытныя часы грамадскае аказанне паслуг было не развіта. Таварны абмен і гандаль ажыццяўляліся, галоўным чынам, у выглядзе гатовых вынікаў сельскагаспадарчай ці рамеснай працы.

З эвалюцыяй чалавецтва, навукова-тэхнічнага прагрэса, механізавання і аўтаматызацыі фізічнай працы, сфера паслуг набірае тэмпы свайго развіцця і становіцца ключавым сектарам эканомікі. У постіндустрыяльнай эканоміцы асноўныя нявырашаныя задачы знаходзяцца як раз у сферы кіравання тэхнікай, арганізацыі, размеркаванні гатовай прадукцыі. У 21 стагоддзі асаблівае развіццё і каштоўнасць набывае інтэлектуальная праца чалавека. Падзел інтэлектуальнай працы стварае велізарную колькасць спецыяльнасцяў і прафесій, якія патрабуюць высокай навуковай падрыхтоўкі, вялікі лік працоўных месцаў, высокую ступень інтэграцыі сумесных чалавечых высілкаў, рост грамадскага дабрабыту. Дадзеныя тэндэнцыі напроста датычаць сферы паслуг і кіравання, што абумоўлівае яе паскораны рост адносна больш старых сфер дзейнасці чалавека. Для сферы паслуг характэрныя больш высокія прыбыткі, чым для прамысловага, і пагатоў, сельскагаспадарчага сектараў эканомікі. Спектр паслуг увесь час пашыраецца і займае ўсё большае месца ў ВНП дзяржаў.

Прыклады паслуг

[правіць | правіць зыходнік]