Сцыентызм
Выгляд
Сцыенты́зм[1] (ад лац.: scientia — веды, навука) — светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навуковыя веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце.
Аформіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Арыентуецца пераважна на метадалогію і вынікі прыродазнаўчых ведаў і прызнае за навукай права і здольнасць рашэння ўсіх сацыяльных праблем. Супрацьлеглая сцыентызму светапоглядная пазіцыя (антысцыентызм) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сацыяльных і экалагічных праблем.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- Савеня А. Б. Сцыенты́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Швырев В. С. Сциентизм // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 3. — С. 686. — 692 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01118-0.