Сцяг Егіпта
Сцяг Арабскай Рэспублікі Егіпет | |
---|---|
Зацверджаны | 4 кастрычніка 1984 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг ваенна-марскіх сіл |
|
Сцяг узброеных сіл |
Дзяржаўны сцяг Арабскай Рэспублікі Егіпет.
Суадносіны бакоў 2:3. Уяўляе сабой трыкалор з гарызантальна размешчанымі роўнавялікімі палосамі чырвонага, белага і чорнага колераў. У цэнтры сцяга на белай паласе змешчаны т. н. «Арол Саладзіна».
Прыняты ў 1984 годзе. Выкарыстоўваецца на сушы як грамадзянскі і дзяржаўны сцяг і на моры як грамадзянскі сцяг. Чырвоны колер сімвалізуе барацьбу з каланіяльным рэжымам, белы — «бяскроўную» рэвалюцыю 1952 года, чорны — заканчэнне прыгнёту брытанскага каланіяльнага рэжыму. Залаты арол — сімвал Саладзіна (Салах ад-Дзін), егіпецкага султана, які ўзначаліў ў XII стагоддзі барацьбу з крыжакамі.
Першы дзяржаўны сцяг Егіпта быў зацверджаны каралеўскім дэкрэтам ў 1923 годзе, пасля таго, як Егіпет атрымаў незалежнасць ад Вялікабрытаніі (16 сакавіка 1922 года). На зялёным полі гэтага сцяга быў размешчаны паўмесяц і тры зоркі. У 1958 годзе прэзідэнт Егіпта прыняў іншы сцяг — чырвона-бела-чорны трыкалор з палосамі, размешчанымі гарызантальна. На белай паласе знаходзіліся 2 зялёныя зоркі. У 1972 годзе зоркі на сцягу былі замененыя залатым сокалам. У 1984 годзе залаты сокал быў зменены залатым арлом («арлом Саладзіна»). Так сцяг прыняў свой сучасны выгляд.
-
Сцяг Арабскай Рэспублікі Егіпет
1 студзеня 1972 — 4 кастрычніка 1984
Сцяг Федэрацыі Арабскіх Рэспублік
1972 — 1977
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |