Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Сяргей Іванавіч Грахоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун і Парамон Паромскі |
Дата нараджэння | 12 (25) верасня 1913 ці 25 верасня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 2002[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік |
Гады творчасці | з 1926 |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
grahouski.org (бел.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск[2]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арышт
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Унжэнскім лагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае ). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).
У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].
Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[2], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[2].
Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі[4][5].
Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[2].
Выступаў і як публіцыст[2]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[2].
Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна » А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне » Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько , М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі , М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална, М. Стэльмаха[6], Б. Сцепанюка[6] і іншых паэтаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік культуры БССР (1983),
- Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды»,
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа (1992) за зборнік «Споведзь»,
- медаль Францыска Скарыны (1994)[3].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску[7].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
- Споведзь. Мн., 1990;
- Выбр. тв. Мн., 2007;
- Зона маўчання. Мн., 2008.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Граховский Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ↑ а б Завершана навуковае апісанне фонду № 201 (вопіс № 5) паэта, празаіка, перакладчыка Грахоўскага Сяргея Іванавіча(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 18 жніўня 2022.
- ↑ Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
- ↑ Ці разумееце вы верш «Ветразь»?
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230, 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грахоўскі Сяргей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Грахоўскі Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Гілевіч Н. Сталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978;
- Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.;
- Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы / уклад. Т. С. Грахоўская. — Мн., 2013.
- Баравікова Р. На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну // Маладосць. № 9, 2008 г.
- Савік Л. Чалавек і эпоха ў творах Сяргея Грахоўскага
- Сандомирский Н. Штрихи к портрету
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі з латышскай мовы
- Перакладчыкі з таджыкскай мовы
- Перакладчыкі з грузінскай мовы
- Перакладчыкі з аварскай мовы
- Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна