Сяргей Вячаслававіч Крывец
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Вячаслававіч Крывец | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 чэрвеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Вяра Леха | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Крывец (нар. 8 чэрвеня 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Вяра Леха» з Познані. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2016). Футбаліст года Беларусі (2014).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кар’ера Сяргея пачыналася ў Гродна, дзе ён займаўся ў ДЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад мінскага «Лакаматыва». Па выніках чэмпіянату ў Першай лізе 2004 года «Лакаматыў» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе, а Сяргей стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба.
У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якога наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Сяргей Крывец — аўтар першага гола, забітага беларускімі клубамі ў асноўнай сетцы Лігі чэмпіёнаў (БАТЭ — «Ювентус» 2:2, Мінск, 30 верасня 2008 года). У 2009 годзе па выніках апытання, якое праводзілася газетай «Прессбол», Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.
У снежні 2009 года Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані. «Лех» у сезоне 2009/10 стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 года перайшоў у клуб «Цзянсу Сайнці» з кітайскага горада Нанкін[5], дзе спачатку рэгулярна гуляў у аснове, але з мая 2013 года перастаў з’яўляцца на полі.
У ліпені 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. 23 ліпеня 2013 года ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёра» не забіў пенальці, у выніку БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Пазней у чэмпіянаце Беларусі тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёра», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клуб і атрымаць чарговае чэмпіёнства.
У сезоне 2014 Сяргей стаў выступаць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Неўзабаве ён узначаліў як спіс найлепшых бамбрадзіраў, так і спіс найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2014/15: 5 жніўня 2014 года ў адказным матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Дэбрэцэна» на другой дададзенай хвіліне забіў гол, які вывеў БАТЭ ў раўнд плэй-оф.
28 жніўня 2014 года перайшоў у французскі клуб «Мец»[7]. Спачатку трывала гуляў у аснове, 20 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мец» — у браму «Бастыі» (выніковы лік 3:1). Але потым Сяргей стаў атрымоўваць менш часу на полі, а з сакавіка 2015 года ўвогуле не выхадзіў, нярэдка нават не трапляючы ў заяўку. Па выніках сезона 2014/15 «Мец» страціў месца ў Лізе 1. На наступны сезон Крывец застаўся ў камандзе, аднак у першай палове сезона не выхадзіў на поле. У пачатку 2016 года, пасля змены галоўнага трэнера, стаў трапляць у склад, але замацавацца ў аснове не здолеў. У чэрвені 2016 года датэрмінова разарваў кантракт з «Мецам»[8].
14 ліпеня 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з плоцкай «Віслай», якая вярнулася ў польскую Экстраклясу[9]. Рэгулярна гуляў за аснову «Віслы», толькі ў красавіку 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2016/17. У чэрвені 2017 года стала вядома, што «Вісла» не будзе падаўжаць кантракт з Крыўцом і той пакідае клуб[10].
У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з польскім футбольным клубам «Арка» (Гдыня) тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[11]. Аднак, на полі ў складзе «Аркі» з’яўляўся нерэгулярна, правёў у Экстраклясе ўсяго 10 матчаў.
У чэрвені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12]. У брэсцкай камандзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2020 годзе вярнуўся ў аснову, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з познаньскім «Лехам», каб далучыцца да рэзервовай каманды «Лех II» з трэцяга дывізіёна Польшчы[13]. У чэрвені 2022 года пакінуў каманду і вырашыў завяршыць кар’еру[14], аднак пазней далучыўся да створанага заўзятарамі клуба «Вяра Леха» з шостага дывізіёна[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасля пераезду ў Кітай улетку 2012 года перастаў трапляць у асноўную каманду. Пасля вяртання ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноў атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (6): 2006, 2007, 2008, 2009, 2013, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2014, 2020
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
- Чэмпіён Польшчы: 2010
- Уладальнік Суперкубка Кітая: 2013
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2007, 2008, 2009, 2013, 2014.
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2009
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2014
- Футбаліст года Беларусі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Krivets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergey Krivets // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ https://teams.by/sergey-krivets/player-437/
- ↑ Футбол. Сергей Кривец перешел из "Леха" в "Цзянсу Сайнти" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012.
- ↑ Кривец подписал 3-летний контракт с БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (6 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013.
- ↑ Футбол. Сергей Кривец перешел в "Мец" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (28 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2014.
- ↑ Сергей Кривец покинул "Мец" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2016). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Сергей Кривец подписал однолетний контракт с "Вислой" из Плоцка (руск.). football.by (15 ліпеня 2016). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Футбол. Сергей Кривец покидает "Вислу" — польский клуб решил не продлевать контракт с белорусским полузащитником (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017.
- ↑ Футбол. Сергей Кривец продолжит карьеру в польском клубе "Арка" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2017.
- ↑ Сергей Кривец подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Сергей Кривец подписал контракт с "Лехом-2" (руск.). football.by (7 лютага 2021). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Футбол. Сергей Кривец завершил карьеру футболиста (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2022.
- ↑ Чичкан в Тбилиси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Лех Познань
- Ігракі ФК Цзянсу Сунін
- Ігракі ФК Мец
- Ігракі ФК Вісла Плоцк
- Ігракі ФК Арка Гдыня
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Лех II Познань