(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сіла Карыяліса — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сіла Карыяліса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сіла Карыялі́са — інерцыйны эфект, які на Зямлі абумоўлены яе вярчэннем вакол сваёй восі і праяўляецца ў тым, што ўсе целы, якія рухаюцца адносна зямной паверхні, у паўночным паўшар'і атрымліваюць паскарэнне ўправа, а ў паўднёвым — улева. Назва ад прозвішча французскага вучонага Г. Карыяліса, які сфармуляваў паняцце адноснага руху.

Сіла Карыяліса ўплывае на напрамак руху паветраных масы, марскіх цячэнняў, выклікае падмыў берагоў рэк.

Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі

[правіць | правіць зыходнік]

Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі — прыватны выпадак сілы Карыяліса, адна з сіл інерцыі, наяўнасць якой дазваляе ўлічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар’і, улева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк паступова адхіляюцца, іх правыя берагі (у Паўночным паўшар’і) больш стромкія (размываюцца), чым левыя (закон Бэра).