Тамара Сяргееўна Пячынская
Выгляд
Тамара Сяргееўна Пячынская | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Узнагароды |
Тамара Сяргееўна Пячы́нская (нар. 6 жніўня 1949, р.п. Руская Паляна , Омская вобласць, РСФСР, СССР) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1973 годзе Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску. У 1976—1978 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. З 1980 года салістка Беларускага тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў беларускіх кампазітараў Дз. Смольскага, Я. Глебава, В. Іванова, В. Сярых, А. Хадоскі, А. Клеванца.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пячынская Тамара Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Омскай вобласці
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Мецца-сапрана
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Выпускнікі Уральскай кансерваторыі
- Постаці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Постаці Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё