Тамара Яўгенаўна Гаробчанка
Выгляд
Тамара Яўгенаўна Гаробчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | мерк. Яўген Палікарпавіч Гаробчанка |
Род дзейнасці | тэатразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1971) |
Альма-матар |
Тамара Яўгенаўна Гаробчанка (нар. 22 ліпеня 1942, г. Ветка, Гомельская вобласць) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна дачка беларускага акцёра Яўгена Гаробчанкі (1917—1947). Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. З 1970 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе творчасць беларускіх акцёраў (Т. Бандарчык, Г. Маркінай, В. Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—1987), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
- Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2; Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
- Culture de la Biélorussie. Рагіа, Paris, 1979 (у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаробчанка Тамара Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).