Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец
Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | |
Муж | Ігар Артамонаў |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Гады актыўнасці | 1979 — цяперашні час |
Тэатр | Вялікі тэатр Беларусі |
Ролі | Блудніца, лэдзі Капулеці, Зарэма |
Спектаклі | Карміна Бурана, Рамэа і Джульета, Бахчысарайскі фантан |
Узнагароды |
|
Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзяўчына («Балеро » на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта » Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага), Мірта («Жызэль » А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ад «Зорачкі» да зор… Архівавана 10 сакавіка 2016.