(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Торбешы — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Торбешы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торбешы
(Торбеши)
Агульная колькасць 2553 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання  Паўночная Македонія
Мова македонская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы іншыя македонцы, гараны, памакі

Торбешы (макед.: Торбеши) — субэтнічная група македонцаў, што спавядае іслам. Некаторыя торбешы атаясняюць сябе з баснійцамі або туркамі. Агульная колькасць у Паўночнай Македоніі (2016 г.) — 2 553 чал.[1]

Ісламізацыя славянскага насельніцтва Македоніі пачалася з канца XIV ст., калі гэты рэгіён быў уключаны ў склад Асманскай імперыі. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся ў XVII - XVIII стст. Ён ахапіў частку сельскага насельніцтва, што прымала іслам для вызвалення ад падаткаў, набыцця паўнавартаснага статусу землеўладальнікаў і іншых сацыяльных прывілеяў. Часцяком у іслам пераходзілі вялікія групы кроўных сваякоў.

У пачатку XX ст. абшчыны ісламізаваных македонцаў шчыльна насялялі памежжа сучасных Македоніі і Албаніі, даліну вакол горада Скоп’е, вобласць Меглен на поўначы сучаснай Грэцыі. Назва торбешы замацавалася пераважна за насельнікамі даліны вакол Скоп'я. Тут нават вылучаўся асаблівы раён Тарбешыя. Лічыцца, што назва паходзіць ад славянскага слова «торба», якая з’яўлялася атрыбутам сялян-адыходнікаў. Разам з гэтым, назва торбешы мела негатыўны пагардлівы сэнс.

Улады Асманскай імперыі разглядалі наяўнасць мусульман сярод славянскага хрысціянскага насельніцтва як падтрымку свайму ўплыву. Сапраўды, падчас паўстання 1903 г. торбешы выступалі на баку Асманскай імперыі, падчас Балканскіх войн і пазней перасяляліся ў Турцыю. Торбешы, што апынуліся на тэрыторыі Албаніі пасля абвяшчэння ёю незалежнасці аддалі перавагу албанскай ідэнтычнасці.

На тэрыторыі Рэспублікі Македонія з 1945 г. у дачыненні да торбешаў праводзілася асімілятарская палітыка, згодна якой яны разглядаліся як частка македонскага славянскага народа. Яна асабліва ўзмацнілася пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 г. Разам з гэтым, сярод саміх торбешаў працягваюцца абмеркаванні турэцкага або нават албанскага паходжання, прыналежнасці да баснійцаў і г. д.

Асноўная рэлігіяіслам. У вёсках са змяшаным насельніцтвам торбешы падтрымліваюць некаторыя хрысціянскія традыцыі, наведваюць царкву, святкуюць дзень Святога Георгія[2].

Зноскі