(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Трыплан — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Трыплан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fokker Dr.I Чырвонага Барона.

Трыплан — разнавіднасць самалёта, канструкцыя якога характарызуецца наяўнасцю трох крылаў — трох паверхняў для стварэння пад'ёмнай сілы. Як правіла, крылы размешчаныя адно над адным, пры гэтым такі самалёт завуць папярочным трыпланам. Найбольшае распаўсюджанне такія трыпланы набылі ў гады Першай сусветнай вайны.

Імкненне выкарыстоўваць шмат плоскасцей было характэрнай рысай нараджэння авіяцыі — пра аэрадынаміку яшчэ было практычна нічога не вядома, і стваральнікі першых самалётаў — практычна заўсёды энтузіясты без сур'ёзнай адукацыі — імкнуліся такім чынам павялічыць пад'ёмную сілу. Аднак, з-за падвышанага лабавога супраціўлення самалёты такой схемы хутка саступілі сваё месца біпланам і манапланам.