(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Усходнія Карпаты — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Усходнія Карпаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходнія Карпаты
1.Знешнія Заходнія Карпаты 2. Унутраныя Заходнія Карпаты 3. Знешнія Усходнія Карпаты 4. Унутраныя Усходнія Карпаты 5. Трансільванскія Альпы (Паўднёвыя Карпаты) 6. Заходнія Румынскія Карпаты 7. Трансільванскае плато 8. Сербскія Карпаты
1.Знешнія Заходнія Карпаты 2. Унутраныя Заходнія Карпаты 3. Знешнія Усходнія Карпаты 4. Унутраныя Усходнія Карпаты 5. Трансільванскія Альпы (Паўднёвыя Карпаты) 6. Заходнія Румынскія Карпаты 7. Трансільванскае плато 8. Сербскія Карпаты
47°35′40,20″ пн. ш. 24°38′11,4″ у. д.HGЯO
Краіны
Усходнія Карпаты (Карпаты)
Усходнія Карпаты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходнія Карпаты — найбольшая па працягласці сярэдняя частка Карпат у Румыніі, Украіне, Славакіі і Польшчы, паміж пераваламі Тыліцкім на поўначы і Прэдзял на поўдні. Даўжыня каля 750 км. Вышыня да 2305 м (г. П’етрас ў масіве Родна). Складзены пераважна пясчана-гліністымі тоўшчамі мелавога, палеагенавага, у асноўным неагенавага ўзросту; у восевай зоне выступаюць дакембрыйскія крышталічныя сланцы і кварцыты; на захадзе — масівы з крышталічных (Родна) і вулканічных неагенавых парод (Харгітэй, Кэліман і інш). Радовішчы марганцавых руд, цынку, свінцу, медзі, каменнай солі, ва ўсходніх перадгор’ях — нафты, газу. Усходнія Карпаты падзяляюць шырокія і глыбокія даліны на шэраг хрыбтоў і масіваў (Марамурэш, Гарганы, Чарнагора, Бяшчады, Родна, Кэліман, Вранча, Таркэў і інш.) На вышыні звыш 2000 м сляды аледзянення. Большая частка гор пакрыта змяшанымі і цёмнахваёвымі лясамі (бук, елка, піхта, хвоя), у ніжнім поясе — букавыя лясы.