(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Уільям Сомерсет Моэм — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Уільям Сомерсет Моэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сомерсет Моэм
Somerset Maugham
фатаграфія 1934 года Карла Ван Вехтэна
фатаграфія 1934 года Карла Ван Вехтэна
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уільям Сомерсет Моэм
Дата нараджэння 25 студзеня 1874(1874-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1965(1965-12-16)[3][1][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Robert Ormond Maugham[d][5]
Маці Edith Mary Snell[d][5]
Жонка Syrie Maugham[d]
Дзеці Mary Elizabeth Maugham[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург, эсэіст
Гады творчасці з 1897
Мова твораў англійская
Дэбют Ліза з Ламбета (1897)
Узнагароды
Ордэн Кавалераў Пашаны
Ордэн Кавалераў Пашаны
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж16 снежня 1965) — англійскі пісьменнік.

Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.

Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п'ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.

Асобныя яго творы экранізаваныя.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Апавяданні. Мн., 1990.

На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.

Зноскі

  1. а б W. Somerset Maugham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Somerset Maugham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Моэм Уильям Сомерсет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #104298324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Напісанне паводле БелЭн у 18 т.