Уільям Такаку
Уільям Такаку | |
---|---|
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2011[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, кінарэжысёр |
IMDb | ID 0847261 |
Уільям Такаку — акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, сцэнарыст, рэжысёр, музыкант і эколаг Папуа — Новай Гвінеі. Бакалаўр права.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў спецыяльны курс у Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва ў Сіднеі. Працаваў дырэктарам Нацыянальнай тэатральнай кампаніі Папуа — Новая Гвінея.
Разам з Альбертам Тора быў суаўтарам і дырэктарам тэлевізійнага міні-серыяла «Warriors in Transit» (1992). Кіраваў правінцыйнай тэатральнай групай Мілн-Бэй (Milne Bay Provincial Theatre Group). Аўтар лібрэта да оперы «Erberia».
У 1997 годзе зняўся разам з Пірсам Броснанам у фільме «Рабінзон Круза», а ў 1998 годзе ў ролі Магнуса ў тэлевізійным міні-серыяле «he Violent Earth».
Як эколаг выступаў супраць разбурэння міжнароднымі лесанарыхтоўчымі кампаніямі некранутых лясоў на астравах Папуа — Новай Гвінеі.
Памёр ад сардэчнага прыступу.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уільям Такаку на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- William Takaku
- A tribute to William Takaku