(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Фердынанд I (кароль Абедзвюх Сіцылій) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Фердынанд I (кароль Абедзвюх Сіцылій)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд I
Ferdinando I
Сцяг Кароль Неапаля
6 кастрычніка 1759 — 23 студзеня 1799
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Карл VII
Пераемнік Партэнапейская рэспубліка
Сцяг Кароль Сіцыліі
6 кастрычніка 1759 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд III)
Папярэднік Карл V
Аб'яднана з Неапалем у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг Кароль Неапаля
13 чэрвеня 1799 — 30 сакавіка 1806
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Партэнапейская рэспубліка
Пераемнік Жазеф Банапарт
Сцяг Кароль Неапаля
3 мая 1815 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Іаахім Мюрат
Аб'яднана з Сіцыліяй у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг1-ы кароль Абедзвюх Сіцылій
12 снежня 1816 — 4 студзеня 1825
Пераемнік Францыск I

Нараджэнне 12 студзеня 1751(1751-01-12)[1][2][…]
Смерць 4 студзеня 1825(1825-01-04)[4][1][…] (73 гады)
Месца пахавання
Род Неапалітанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні італ.: Ferdinando Antonio Pasquale Giovanni Nepomuceno Serafino Gennaro Benedetto di Borbone
Бацька Карл III
Маці Марыя Амалія Саксонская
Жонка Марыя Караліна Аўстрыйская[d][6] і Люсія Мігліачыа[d][6]
Дзеці Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская, Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d], Карла Калабрыйскі[d][7], Марыя Ганна[d][7], Францыск I[d], Марыя Крысціна Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Крысціна Амелія[d], Карла Хенара[d][7], Джузэпэ[d][7], Марыя Амалія Неапалітанская[8], Марыя Антонія Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Клацільда[d][7], Марыя Генрыета[d][7], Леапольд[d], Альберта[d][7], Марыя Ізабэла Неапалітанская і Сіцылійская[d][7], unnamed child di Borbone[d][7] і Carlo di Borbone, Principe delle Due Sicilie[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary Order of Charles III рыцар ордэна Залатога руна Order of the Most Holy Annunciation ордэн Святых Маўрыкія і Лазара ордэн Святога Януарыя Канстанцінаўскі ордэн Святога Георгія ордэн Святога Фердынанда за заслугі Order of Saint George and Reunion Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Каралеўскі ордэн Абедзвюх Сіцылій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд I (італ.: Ferdinando I; 12 студзеня 1751, Неапаль — 4 студзеня 1825, Неапаль) — кароль Абедзвюх Сіцылій з 1816 года, кароль Неапаля пад імем Фердынанд IV у 17591806 гадах, кароль Сіцыліі пад імем Фердынанд III у 18061816 гадах. Сын караля Іспаніі Карла III і Марыі-Амаліі Саксонскай.

Як палітычны дзеяч знаходзіўся ў цені сваёй энергічнай жонкі Марыі Караліны і яе фаварыта Актана. Прыхільнік вельмі кансерватыўных поглядаў. На яго кіраванне прыйшліся шматлікія войны з Францыяй.

Прадстаўнік дынастыі Бурбонаў. Бацька Фердынанда, неапалітанскі кароль Карл, атрымаў у спадчыну ў 1759 г. іспанскі трон і адправіўся кіраваць на Пірэнеі, пакінуўшы 8-гадовага хлопчыка ў Неапалі на апеку рэгенцкага савета. Саноўнікі на чале з Бернарда Танучы працягвалі распачатыя яго бацькам ліберальныя рэформы ў рэчышчы асветнага абсалютызму XVIII стагоддзя. Велізарныя сродкі расходаваліся на дабудаванне каралеўскай рэзідэнцыі ў Казерце. Заўзяты аматар палявання, Фердынанд замовіў для сябе будаўніцтва «паляўнічага доміка» на возеры Фузара.

Пасля нараджэння ў 1777 г. спадчынніка прастола ў дзяржаўны савет была дапушчана каралева Марыя Караліна, якая стала пры добразычлівым папушчальніцтве мужа наводзіць там свае парадкі. Танучы быў адпраўлены ў адстаўку, і ў каралеўстве запанавала атмасфера рэакцыі. Чарговае «закручванне гаек» адбылося, калі французскія рэвалюцыянеры адправілі на гільяціну родную сястру каралевы. Неапаль адразу ўступіў у першую антыфранцузскую кааліцыю, а потым і ва ўсе наступныя.

Выгнанне ў Палерма

[правіць | правіць зыходнік]

Прыбыццё ў Неапаль дружалюбных флотаў пад камандаваннем Фёдара Ушакова (расійскага) і Гарацыа Нэльсана (англійскага) падштурхнула караля ў 1798 г. напасці на Рымскую рэспубліку, створаную па вобразу і падабенству Французскай. Аднак у канцы снежня таго ж года французы ўвайшлі ў Неапаль, зрынулі караля і абвясцілі Партэнапейскую рэспубліку. На караблі Нэльсана каралеўскі двор у паніцы бег у Палерма.

У чэрвені 1799 г. рэспубліканцы здаліся на літасць караля і Фердынанд змог вярнуцца ў Неапаль. Нягледзячы на міласцівыя ўмовы здачы, завадатары «бунту» былі пакараны смерцю. У дзяржаве ўсталяваўся паліцэйскі рэжым — да 1806 года, калі напалеонаўская армія ўвайшла ў Неапаль і каралём замест Фердынанда быў абвешчаны Жазеф Банапарт, якога неўзабаве замяніў маршал Мюрат. Каралеўскі двор ізноў шукаў выратавання ў Сіцыліі.

Англійскі пасланец Бентынк пераканаў Фердынанда змякчыць дэспатычны стыль кіравання, выдаліць ад двара Марыю Караліну і яе фаварытаў, прызначыць рэгентам прынца Францыска і нават абмежаваць уладу манарха канстытуцыяй. Марыя Караліна адбыла на радзіму ў Вену. Як толькі да Палерма дайшла вестка пра яе смерць, Фердынанд, забыўшыся пра жалобу, заключыў марганатычны шлюб з палюбоўніцай Лючыяй Мільяча, якая была названа герцагіняй Фларыдыі.

Пасля звяржэння Мюрата і ўварвання аўстрыйцаў састарэлы манарх вярнуўся ў Неапаль як абсалютны кіраўнік каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У гонар рэстаўрацыі Бурбонаў у сталіцы была закладзена грандыёзная базіліка Сан-Франчэска-дзі-Паола. Пачаліся ганенні на праціўнікаў рэжыму; колькасць ахвяр «белага тэрору» ацэньваецца ў 10 тысяч.

Барацьба з карбанарыямі

[правіць | правіць зыходнік]

Вяртанне дэспатызму выклікала незадаволенасць ліберальна настроеных маладых людзей, празваных карбанарыямі. У 1820 г. глава рэвалюцыянераў Гульельма Пепэ ўрачыста ўступіў у Неапаль, а кароль вымушаны быў адступіць і абвясціць пра выданне канстытуцыйнага закона. Падзеі ў Неапалі выклікалі перапалох у Свяшчэнным саюзе; для іх абмеркавання сабраўся кангрэс у Тропау. Фердынанд у ім не змог прыняць удзелу па прычыне забароны з боку парламента.

Базіліка Сан-Франчэска дзі Паола была пабудавана па зароку караля Фердынанда ў гонар адваявання Неапаля ў французаў

На наступны год, перадаўшы стырны кіравання сыну, ён абраўся на кангрэс у Лайбаху (1821), дзе заручыўся падтрымкай аўстрыйскага канцлера Метэрніха. Аўстрыйская армія, уступіўшы ў межы каралеўства, нанесла паражэнне Пепэ і канстытуцыяналістам. Неапаль вярнуўся да абсалютысцкай формы кіравання. У разгар новых ганенняў на іншадумцаў Фердынанд памёр.

Унёсак у навуку

[правіць | правіць зыходнік]

Пры падтрымцы Фердынанда I была створана Палермская астранамічная абсерваторыя, дзе быў адкрыты першы астэроід Цэрэра.

Зноскі

  1. а б Maio S. D. FERDINANDO I di Borbone, re delle Due Sicilie // Dizionario Biografico degli Italiani — 1996. — Vol. 46. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Ferdinando I di Borbone, Re delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895363X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895363X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в г д е ё ж з і Lundy D. R. The Peerage
  8. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.