Халасле
Выгляд
Халасле | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
венгерская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хала́сле (венг.: halászlé) — традыцыйны венгерскі рыбны суп. Назва паходзіць ад венг.: hal — рыба (або венг.: halász — рыбак) і венг.: lé — булён.
Для прыгатавання халасле дробна сечаную рэпчатую цыбулю і нарэзаную на дробныя кавалачкі рыбу або рыбную дробязь хутка пасеруюць з чырвоным перцам на свіным тлушчы, затым заліваюць вадой (таматавым сокам) і вараць да таго часу, пакуль рыба зусім не разварыцца. Пасля гэтага суп прапускаюць праз сіта. Затым туды дадаюць буйныя кавалкі рыбы (карп, сом, шчупак) і вараць да гатоўнасці. Суп халасле сервіруюць ў збанках з белым хлебам.