(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Хамгён-Пукто — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Хамгён-Пукто

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хамгён-Пукто
кар. 함경북도, 咸鏡北道ほくどう
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1896
Насельніцтва
  • 2 327 362 чал. (2008)[1]
Плошча
  • 20 345 км²
Хамгён-Пукто на карце
Часавы пояс UTC+08:30
Код ISO 3166-2 KP-09
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хамгён-Пукто (кар. 함경북도, 咸鏡北道ほくどう) — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Чхонджын. На поўначы правінцыі вылучаны адмысловы гісторыка-культурны рэгіён Юкчын («шасціграддзе»), які граў некалі важную абарончую ролю. Практычна ўсё насельніцтва-этнічныя карэйцы. Пераважае хамгёнскі дыялект, таксама вылучаецца асаблівы юкчынскі дыялект, больш блізкі да пхеньянскага[2]. Дадзеная правінцыя з’яўляецца гістарычнай радзімай большасці карэйцаў СНД (карё-сарам). Найбольшая колькасць перасяленцаў да 1895 года прыбыло з рэгіёну Юкчын, затым з паветаў Кільджу і Менчхон[3].

Правінцыя мяжуе з Кітаем, правінцыямі Хамген-Намдо на паўднёвым захадзе і Янгандо на захадзе. З усходу абмываецца Японскім морам. Уздоўж берага мора праходзіць Паўночна-карэйскае цячэнне, таму клімат Хамгена даволі суровы для такой паўднёвай шыраты. Вялікі ўплыў на яго аказваюць мусоны. Суровы клімат і гарысты рэльеф робяць рысасеянне практычна немагчымым. На поўначы натуральнай мяжой з КНР і РФ служыць рака Туманная. У 1993 годзе ад правінцыі аддзяліўся горад Расон, які стаў горадам прамога падпарадкавання. На тэрыторыі правінцыі, усяго ў 189 кіламетрах ад мяжы з Расіяй, знаходзіцца паўночнакарэйскі ядзерны палігон Пунгеры[4].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Хамген-Пукто падзелена на 3 гарады (сі) і 12 паветаў (кун).

  • Чхонджын (청진시, きよし)
  • Хверён (회령시, かいやすし)
  • Кімчхэк (김책시, 金策きんさく)
Адміністрацыйны падзел на паветы (пасля 1993 года)
  • Хвасон (화성군, 化成かせいぐん)
  • Хвадэ (화대군, はな坮郡)
  • Кільджу (길주군, よししゅうぐん)
  • Кёнсан (경성군, かがみぐすくぐん)
  • Мусан (무산군, 茂山しげやまぐん)
  • Мёнчхон (명천군, 明川あすがわぐん)
  • Онсан (온성군, 穩城ぐん)
  • Оран (어랑군, りょうろうぐん)
  • Пурён (부령군, とみやすしぐん)
  • Сэбёль (새별군, さいべつぐん)
  • Ындок (은덕군, おんとくぐん)
  • Ёнса (연사군, のべしゃぐん)

Зноскі