Хонінгсваг
Выгляд
Хонінгсваг
| ||||||||||
Хонінгсваг (нарв.: Honningsvåg) — горад у Нарвегіі, у фюльке Фінмарк. Размешчаны на паўднёвым ускрайку вострава Магероя, на якім таксама знаходзяцца мысы Нордкап і Кніўшэльёдэн — паўночны ўскраек Еўропы. Галоўнае паселішча і адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Нордкап.
Атрымаў статут горада ў 1996 годзе. У 1997 годзе ў Нарвегіі быў прыняты закон, згодна з якім горадам мог лічыцца толькі населены пункт з насельніцтвам больш чым 5000 жыхароў, але па прычыне, што Хонінгсваг быў аб’яўлены горадам да прыняцця закона, то статус захавалі. Дзякуючы гэтаму лічыцца адным з найменшых гарадоў Нарвегіі, а таксама адным з самых паўночных гарадоў Еўропы.
У порт Хонінгсвага заходзіць мноства круізных лайнераў.