Хірург
Выгляд
Хірург (стар.-грэч.: χερί — рука + стар.-грэч.: ἔργον — праца, дзеянне) — урач-спецыяліст, які атрымаў падрыхтоўку па метадах дыягностыкі і хірургічнага лячэння захворванняў і траўм.
Хірургі могуць быць урачамі, стаматолагамі, падолагамі або ветэрынарамі.
Цяпер усё болей развіваецца рабатызаваная хірургія.
Спецыялізацыі і сумежныя вобласці
[правіць | правіць зыходнік]- Хірургічная калапракталогія
- Пратэзная хірургія
- Скурная хірургія
- Дзіцячая (педыятрычная) хірургія
- Хірургія кісці
- Агульная хірургія
- Таракальная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі органаў грудной клеткі
- Кардыяхірургія — раздзел хірургіі, які займаецца карэкцыяй паталогіі сэрца
- Эндакрынная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі залоз унутранай сакрэцыі
- Абдамінальная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі органаў брушной поласці.
- Ангіялогія (сасудзістая хірургія) — раздзел хірургіі, які вывучае захворванняў крывяносных сасудаў: артэрый і вен
- Таракальная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі органаў грудной клеткі
- Трансплантацыйная хірургія
- Сківічна-тварная хірургія
- Нейрахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі нервовай сістэмы
- Акушэрская і гінекалагічная хірургія
- Артапедычная хірургія
- Афтальмахірургія — раздзел хірургіі, які займаецца хірургічнай карэкцыяй зроку
- Оталарынгалогія
- Пластычная хірургія займаецца аднаўленнем формы і функцыі якога-небудзь органа, тканіны ці змененай паверхні чалавечага цела
- Падыятрыя
- Хірургічная анкалогія
- Траўматалогія
- Уралогія — раздзел хірургіі, які займаецца захворваннямі мочапалавой сістэмы
- Андралогія — яшчэ вузейшая галіна ўралогіі, у якой разглядаюцца праблемы мужчынскіх захворванняў
- Ветэрынарная хірургія