Цахурская мова
Выгляд
Цахурская мова — адна з лезгінскіх моў нахска-дагестанскай моўнай сям'і. Распаўсюджана ў Рутульскім раёне Дагестана (13 паселішчаў) і паўночным Азербайджане (Закатальскі і Кахскі раёны). Колькасць носьбітаў цахурскай мовы ў Расіі 10596 чал. (2010). Мова распадаецца на 3 дыялекты: цахурска-сувагільскі, гельмецка-курдульскі і сапучынскі (сабунджынскі). Вядзецца выкладанне цахурскай мовы ў школах, выдаецца вучэбная літаратура.