Цэнтропа
Цэнтропа (англ.: Centrope) — рэгіён у цэнтральнай Еўропе на памежжы чатырох краін. Тут — у сярэднім цячэнні Дуная, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў — судакранаюцца сваімі найбольш населенымі рэгіёнамі Аўстрыя, Славакія, Венгрыя і Чэхія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў часы Старажытнага Рыма гэтая тэрыторыя была важным гандлёвым хабам, дзе Дунай перасякаўся з бурштынавым шляхам. Некалькі тысячагоддзяў народы, што насялялі рэгіён, мелі супольную гісторыю, аднак пасля Першай сусветнай вайны аказаліся падзеленым паміж нацыяналнымі краінамі, а пасля Другой сусветнай — нават апынуліся ў розных лагерах. Еўраінтэграцыя стала новай магчымасцю для знікнення межаў і сумеснага росквіту. Менавіта таму ў пачатку ХХІ стагоддзя гэтыя краіны былі названы «Lost and found» (згубленыя і знойдзеныя).[1]
Яшчэ да ўваходжання Венгрыі, Чэхіі і Славакіі ў ЕС (2004) былі рэалізаваны наступныя праекты: «BAER — Building a European Region», закліканы спрыяць ператварэнню Цэнтропы ў транснацыянальны рэгіён; і Direct Investment Agency Net (DIANE), з мэтай прывабіць у Цэнтропу інвестыцыі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтропа ў пачатку ХХІ ст. уключала 48 гарадоў з насельніцтвам каля 7 млн чалавек. Ядрамі Цэнтропы выступаюць Вена і Братыслава, што ляжаць праз Дунай і ўтвараюць адну з найбуйнейшых еўрапейскіх канурбацый з насельніцтвам каля 3 млн чалавек. Нідзе ў заходнім свеце дзве сталіцы не размешчаны так блізка адна ад адной — усяго 55 км па прамой лініі.
Пашырэнне Еўрапейскага саюза, як і чакалі эксперты, ажывіла вялікі эканамічны, навуковы і культурны патэнцыял рэгіёна.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Зраэшты, на многія праблемы сучаснага свету краіны, з частак якіх складаецца Цэнтропа, глядзяць рознымі вачыма. Асабліва глыбокі разлом між імі праклаў Еўрапейскі міграцыйны крызіс, наконт якога пазіцыі Аўстрыі і Венгрыі прынцыпова адрозніваюцца.
Зноскі