(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Шанкар Даял Шарма — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Шанкар Даял Шарма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанкар Даял Шарма
хіндзі: शंकर दयाल शर्मा
член Лок сабхі[d]
15 сакавіка 1971 — 18 студзеня 1977
Governor of Maharashtra[d]
3 красавіка 1986 — 2 верасня 1987
Папярэднік Kona Prabhakara Rao[d]
Пераемнік Kasu Brahmananda Reddy[d]
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
3 верасня 1987 — 24 ліпеня 1992
Папярэднік Рамасвамі Венкатараман
Пераемнік Качэрыл Раман Нараянан
прэзідэнт Індыі[d]
25 ліпеня 1992 — 25 ліпеня 1997
Папярэднік Рамасвамі Венкатараман
Пераемнік Качэрыл Раман Нараянан
governor of Andhra Pradesh[d]
29 жніўня 1984 — 26 лістапада 1985
Папярэднік Thakur Ram Lal[d]
Пераемнік Kumud Ben Joshi[d]
Governor of Punjab[d]
26 лістапада 1985 — 2 красавіка 1986
Папярэднік Hokishe Sema[d]
Пераемнік Siddhartha Shankar Ray[d]
Administrator of Chandigarh[d]
26 лістапада 1985 — 2 красавіка 1986

Нараджэнне 19 жніўня 1918(1918-08-19)[1][2][…]
Смерць 26 снежня 1999(1999-12-26)[1][2][…] (81 год)
Жонка Vimala Sharma[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шанкар Даял Шарма (19 жніўня 1918, Бхапал, княства Бхапал — 26 снежня 1999, Нью-Дэлі, Індыя) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, дзявяты прэзідэнт Індыі.

Нарадзіўся ў брахманской сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне англійскай літаратуры, хіндзі і санскрыту ва Алахабадскім універсітэце. Затым вывучаў права ў Кембрыджскім універсітэце і школе права Гарвардскага ўніверсітэта.

У 40-я гады XX стагоддзя далучыўся да барацьбы за незалежнасць Індыі ад Вялікабрытаніі і ўступіў у Індыйскі нацыянальны кангрэс, якому заставаўся верным да канца жыцця. У 1952 годзе ўзначаліў урад Бхопал і заставаўся на гэтай пасадзе да 1956 года, калі Бхапал увайшоў у склад штата Мадх’я-Прадэш.

У 60-я гады XX стагоддзя Шанкар Шарма падтрымаў Індзіру Гандзі ў яе імкненні стаць лідарам Індыйскага нацыянальнага кангрэса. Уваходзіў у яе кабінет у якасці міністра сувязі ў 1974—1977 гадах. У 1971 і 1980 гадах выйграў выбары ў Лок Сабху (ніжнюю палату парламента Індыі) ад Бхапала.

У 1984 годзе стаў губернатарам штата Андхра-Прадэш. Падчас яго губернатарства ў гэтым штаце сікхскімі экстрэмістамі былі забітыя яго дачка Гітанжалі і зяць, Лаліт Макен, малады член парламента і перспектыўны палітык. Акрамя таго, 31 кастрычніка 1984 г. была забітая Індзіра Гандзі. Неўзабаве пасля гэтага, у 1985 годзе, у разгар канфлікту паміж цэнтральнай уладай Індыі і сікхскімі экстрэмістамі, Шанкар Шарма стаў губернатарам штата Пенджаб, дзе пераважна пражываюць сікхі. У 1986 годзе стаў губернатарам штата Махараштра. У 1987 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам Індыі і старшынёй верхняй палаты парламента Радж Сабха.

Зноскі

  1. а б Shankar Dayal Sharma // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Shankar Dayal Sharma // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.