Шыяшкотан
Шыяшкотан | |
---|---|
руск. Шиашкотан | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 90 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
48°49′ пн. ш. 154°06′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шыяшкотан[1] (руск.: Шиашкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 90 км²[2]. Ненаселены.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Шыяшкотан уяўляе сабою два вулканічныя масівы з вяршынямі 938 м і 828 м. Яны злучаны перасмыкам каля 0,9 км шырынёй. Найбольшы вулкан Сінарка з’яўляецца актыўным. Узбярэжжа раздзелена скаламі. Паўночна-ўсходняя гарыстая частка (паўвостраў Чупрова) па плошчы пераўзыходзіць паўднёва-заходнюю (паўвостраў Ніканава). У гарах шмат ручаёў і невялікіх рэчак, ёсць вадаспады і балоты.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Расліннасць, характэрная для тундры, прадстаўлена травамі, грыбамі, мохамі, нізкімі ягаднымі хмызнякамі, вольхай. Ля берага густыя зараснікі ламінарыі.
На востраве шмат лісіц, грызуноў, птушак. Часам на беразе для адпачынку спыняюцца ластаногія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва вострава паходзіць ад тубыльцаў-айнаў і перакладаецца як «паселішча ламінарыі». У XVIII ст. тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Шыяшкотан выказвалі Японія і Расія. Паводле дагавора 1855 г., ён перайшоў пад кантроль Расіі.
У 1875 г. падчас чарговага вывяржэння вулкана вёска айнаў была зруйнавана, а яе насельнікі пакінулі радзіму. У тым жа годзе востраў быў перададзены ў валоданне Японіі.
У 1945 г. Шыяшкотан далучаны да РСФСР. Некаторы час на ім знаходзілася рыбацкае паселішча Макараўка і памежная застава. Рэшткі будынкаў захаваліся да нашых дзён.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
- ↑ kurilstour.ru