Эдуард Аляксеевіч Белагураў
Эдуард Аляксеевіч Белагураў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | май 1998 (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Эдуард Аляксеевіч Белагураў (27 лістапада 1947, Бабруйск — 17 мая 1998) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, майстэрню Гаўрылы Вашчанкі, вярнуўся ў Бабруйск.
- 1975 — пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.
- 1977 — уступіў у Беларускі саюз мастакоў.
Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы № 1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове[1].
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: «Асенні крос» (1975), «Пачатак вясны» (1976), «Дыялог» (1982), «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Вяртанне», «Більярдны шар слоновай косці», «Хірургі. Аперацыя», «Eccetera… Eccetera…», «Каменчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст».
Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.
Творы Эдуарда Белагурава зберагаюцца ў дзяржаўных музеях і прыватных зборах Беларусі, Расіі і іншых краін.
Зноскі
- ↑ Белагураў Эдуард Аляксеевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 3 чэрвеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Аляксеевіч Белагураў // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мінск, 1998. — С. 60.
- Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 383.
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.: іл.
- Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 324. — 727 с. — 10 000 экз.
- Барейко, И. Художник, искавший истину / Ирина Барейко // Бабруйскае жыццё. — 2008. — 23 янв. — С. 9.
- Бабаева, В. «Радуга надежды»: [Пленэр юных художников бел. ассоциации ЮНЕСКО в Бобруйске, посвящённый памяти Э. Белогурова] // Белорусский шинник (Бобруйск). — 1999. — 11 июня.
- Миронович, Л. Смертью смерть поправ…: Памяти Эдуарда Белогурова // Бобруйский курьер. — 1998. — 1 декабря.
- Зеленой, К. Сувениры недавних годов: венок воспоминаний на могилу бобруйского живописца Э. Белогурова // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 18 лістапада.
- Зеляной, К. Каменьчык ад Цыпінай гары // Літаратура і мастацтва. — 1979. — 2 лютага. (№ 5). — С. 10.
- Краўцоў, В. Маё «Я» ў жывапісе // Культура. — 1996. — 2-8 ліпеня. (№ 26). — С. 13.
- Краўцоў, В. Мастак з вялікай літары // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 15 чэрвеня. — С. 2.
- Кравцов, В. Иногда он пишет портреты на родине Гойи // Могилёвская правда. — 1996. — 8 июня. — С. 3.
- Мікалаеў, Р. Задумаў мастак партрэт…// Магілёўская праўда. — 1986. — 9 мая.
- Карчажкіна, Т. Крыніцы натхнення // Камуніст. — 1986. — 4 студзеня.
- Замежнае турнэ карціны: ["Дзіця вайны" бабруйскага жывапісца Эдуарда Белагурава] // Камуніст. — 1981. — 20 лістапада.
- Мальцава А. Памяці цудоўнага жывапісца // Культура № 47(865). 2008, 22—28 лістапада.
- Рудкоўскі, М. Цень на белым квадраце, або некалькі штрыхоў да творчага партрэта мастака Эдуарда Белагурава // Магілёўская праўда. — 1981. — 15 жніўня.
- Эдуард Аляксеевіч Белагураў: некралог // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 21 мая.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Белагураў «Партрэт бацькоў».(недаступная спасылка)