(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Эрнст Жалезны — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Эрнст Жалезны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Жалезны
ням.: Ernst der Eiserne
Нараджэнне 1377[1][2]
Смерць 10 чэрвеня 1424
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Леапольд III
Маці Вірыдзіс Вісконці
Жонка Margaret of Pomerania, Duchess of Austria[d][3] і Цымбурга Мазавецкая[d][3]
Дзеці Фрыдрых III Габсбург, Маргарыта Аўстрыйская[d], Albert VI, Archduke of Austria[d], Catherine of Austria[d], Alexander von Habsburg[d][4], Rudolf von Habsburg[d][4], Leopold von Habsburg[d][4], Ernst II von Habsburg[d][4] і Anna von Habsburg[d][4]
Узнагароды
Knight in the Order of the Holy Sepulchre
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эрнст Жалезны

Эрнст Жалезны (ням.: Ernst der Eiserne; 1377, Брук-ан-дэр-Мур — 10 чэрвеня 1424, там жа) — герцаг Унутранай Аўстрыі ў 14021424 гадах з Леапальдзінскай лініі дынастыі Габсбургаў. Эрнст быў трэцім сынам аўстрыйскага герцага Леапольда III і Вірыдзіс Вісконці, дачкі Бернабо Вісконці, кіраўніка Мілана.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Земпаху ў 1386 годзе Эрнст знаходзіўся пад апекай свайго дзядзькі Альбрэхта III, герцага Аўстрыі, а ў 1401 годзе суправаджаў германскага караля Рупрэхта ў яго кампаніях у Італіі. У 1402 годзе Эрнст быў прызнаны сваімі старэйшымі братамі Вільгельмам і Леапольдам IV у якасці герцага Штырыі.

Пасля смерці старэйшага брата, герцага Вільгельма, у 1406 годзе астатнія сыны Леапольда III падзялілі паміж сабой спадчынныя ўладанні: старэйшы Леапольд IV атрымаў Пярэднюю Аўстрыю, Карынтыю, Крайну і апеку над юным герцагам Аўстрыі Альбрэхтам V; Эрнст — Штырыю, а малодшы Фрыдрых IV — Ціроль. Аднак ужо ў наступным годзе ўспыхнуў канфлікт паміж Эрнстам і Леапольдам IV за кантроль над Венай. У гэтым сутыкненні Эрнста падтрымалі гарадскія вярхі і купецкія гільдыі аўстрыйскай сталіцы, тады як за Леапольда IV стаялі цэхі. Нягледзячы на пэўныя поспехі ў вайне супраць Леапольда, у 1409 годзе Эрнст быў вымушаны саступіць старэйшаму брату і пакінуць прэтэнзіі на Вену.

Пасля смерці Леапольда IV у 1411 годзе Эрнст, як старэйшы ў родзе, стаў главой Габсбургскага дому. Землі Аўстрыйскай манархіі былі зноў падзелены: Альбрэхту V пакінута ўласна Аўстрыя, Фрыдрых IV у дадатак да Ціроля атрымаў Пярэднюю Аўстрыю, а Эрнст стаў кіраўніком Штырыі, Карынтыі, Крайны, а таксама Трыеста і ленаў у Фрыўлі і Істрыі (усё разам — Унутраная Аўстрыя). Гэты падзел паклаў пачатак фарміраванню Штырыйскай (спадчыннікі Эрнста) і Цірольскай галін (нашчадкі Фрыдрыха IV) дому Габсбургаў.

Эрнст Жалезны быў апошнім кіраўніком Карынтыі, якія каранаваўся ў 1414 годзе паводле старажытнага славенскага абраду на Гаспасвецкім полі. Ён таксама першым з Габсбургаў стаў выкарыстоўваць тытул эрцгерцага, які быў уведзены Рудольфам IV у 1358 годзе, але з таго часу не ўжываўся з-за супраціўлення імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

З 1412 года Эрнст знаходзіўся ў бесперапынным канфлікце з імператарам Жыгімонтам. Калі ў 1417 годзе яго брат Фрыдрых IV быў пазбаўлены сваіх уладанняў імператарам, Эрнст спачатку паспрабаваў сам замацавацца ў Ціролі, але потым, дамовіўшыся з братам, узначаліў аўстрыйска-цірольскія войскі, якія далі адпор спробам імператара захапіць уладу ва ўладаннях Фрыдрыха.

Ад Эрнста Жалезнага вядуць сваё паходжанне ўсе наступныя імператары Свяшчэннай Рымскай і Аўстрыйскай імперый з дынастыі Габсбургаў.

Фрыдрых V (1415—1493), герцаг Аўстрыі і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (як Фрыдрых III)
Маргарыта (1416/1417—1486), у шлюбе (1431) з Фрыдрыхам II Пакорлівым, курфюрстам Саксонскім
Альбрэхт VI (1418—1463), эрцгерцаг Аўстрыі
Аляксандра (1420)
Рудольф (пам. 1423)
Леапольд (пам. 1424)
Эрнст II (пам. 1432)
Катарына (1424—1493), у шлюбе (1447) з Карлам I, маркграфам Бадэнскім
Ганна (пам. 1429)

Зноскі

  1. Lundy D. R. Ernst I 'the Iron' Herzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ernst der Eiserne (Ernst) // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003


Папярэднік
Вільгельм
герцаг Штырыі
14021424
Суправіцель: Вільгельм (да 1406)
Пераемнік
Фрыдрых V
герцаг Карынтыі і Крайны
14111424