(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Юха Суніла — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Юха Суніла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юха Суніла
фінск.: Juho Sunila
прэм’ер-міністр Фінляндыі
17 снежня 1927 — 22 снежня 1928
Папярэднік Вяйнё Танер
Пераемнік Оскары Мантэрэ
прэм’ер-міністр Фінляндыі
21 сакавіка 1931 — 14 снежня 1932
Папярэднік Пер Эвінд Свінхувуд
Пераемнік Тойва Ківімякі
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
8 ліпеня 1930 — 20 кастрычніка 1930

Нараджэнне 16 жніўня 1875(1875-08-16)
Смерць 2 кастрычніка 1936(1936-10-02) (61 год)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the Falcon кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Вялікі крыж ордэна Трох зорак Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich Order of Merit of the Kingdom of Hungary (1922)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёхан (Юха) Эміль Суніла (фінск.: Johan (Juho) Emil Sunila; 16 жніўня 1875, Лімінка — 2 кастрычніка 1936, Хельсінкі) — фінскі палітык з Аграрнага саюза, прэм'ер-міністр Фінляндыі ў двух ўрадах.

У 1922 годзе, пасля выхаду з Эдускунты Сантэра Алкіа, Суніла заняў яго месца. У 1920-х разам з Кюёсці Каліа сфармавалі моцны блок членаў Аграрнага саюза. Пры падтрымцы губернатара правінцыі Выбарг і прэзідэнта Фінляндыі Лаўры Рэландэра ўвага палітыкаў была засяроджана ў асноўным на стварэнні больш эфектыўнай аграрнай сістэмы ў краіне.

Першы кабінет міністраў Суніла ўзначальваў з снежня 1927 года па снежань 1928 г., а другі — з сакавіка 1931 па снежань 1932 г.. Да гэтага Суніла служыў міністрам сельскай гаспадаркі ў двух кабінетах Кюёсці Каліа і Анці Туленхейма.

Зноскі