Ян Эманюэль Афі
Нарадзіўся |
11 лістапада 1995[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Кот-д’Івуар | |||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Ян Эманюэль Афі (нар. 11 лістапада 1995, Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба БАТЭ з Барысава.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс»[3]. Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа».
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[4]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[5]. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб[6].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі з красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым абаронцам дынамаўцаў.
У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[8]. Замацаваўся ў аснове гомельскага клуба. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[9], а ў снежні перайшоў у фінскі «Оўлу»[10], дзе выступаў да канца сезона 2023.
У красавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[11].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Yann Emmanuel Affi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/yan-emmanuel-affi/
- ↑ «10 минут не мог выйти из подъезда». Сирота из Африки даже не занимался в секции, но попал в белорусский футбол (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Защитник Аффи Янн Эммануэль перешел в «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павловец и Аффи продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Защитник "Торпедо-БелАЗ" Аффи попрощался с болельщиками (руск.). football.by (9 снежня 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Аффи стал игроком брестского "Динамо", Шестюк продлил контракт с клубом (руск.). football.by (15 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Ивуариец Ян Аффи перешел в "Гомель" (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Футбол. Янн Аффи перешел из "Гомеля" в финский клуб "Оулу" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023. Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ БАТЭ подписал контракт с ивуарийским защитником Аффи (руск.). football.by (24 красавіка 2024). Праверана 26 красавіка 2024.