(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Яраслаў Генадзевіч Багуноў — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Яраслаў Генадзевіч Багуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яраслаў Багуноў
Поўнае імя Яраслаў Генадзевіч Багуноў
Нарадзіўся 4 верасня 1993(1993-09-04)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 169 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Інгулец
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2006—2008 Украіна Алімпік-ВАР (Данецк) 40 (14)
2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 7 (5)
2009—2010 Украіна Металіст (Харкаў) 25 (8)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Украіна Металіст (Харкаў) 0 (0)
2012 Украіна Шчасце
2013—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 56 (9)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 9 (0)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 14 (2)
2018 Украіна Палессе (Жытомір) 4 (0)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 17 (6)
2019—2020 Украіна Львоў 31 (1)
2022 Украіна Дзіназ (Вышгарад) 14 (4)
2023 Украіна Львоў 14 (2)
2023— Украіна Інгулец (Пэтровэ) 9 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.

Яраслаў Багуноў (нар. 4 верасня 1993, Луганск, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца пэтроўскага «Інгульца».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец луганскага футбола, гуляў за юнацкія каманды розных клубаў Украіны. У сезоне 2010/11 гуляў за дубль харкаўскага «Металіста». У 2012 годзе выступаў у чэмпіянаце Луганскай вобласці за клуб «Шчасце» з аднайменнага горада.

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў аснове бабруйскага клуба. У пачатку сезона 2014 быў іграком асновы (гуляў на пазіцыі левага паўабаронцы), але ў маі 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2015 вярнуўся ў аснову «Белшыны», стаў выступаць пераважна на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу новага кіраўніцтва ў «Белшыну», атрымаў прапанову застацца ў клубе і падпісаў новы кантракт[3]. Але неўзабаве падчас перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму. У сакавіку 2016 года стала вядома, што кантракт клуба з іграком быў разарваны[4].

У верасні 2016 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром»[5]. У пачатку 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пры гэтым, атрымаўшы від на жыхарства, перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да мінскіх «Крумкачоў». У ліпені 2017 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У першым жа матчы за «Крумкачы» адзначыўся голам у браму свайго былога клуба «Нафтана», тым самым дапамог мінчанам выйсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі (выніковы лік 2:1). Пазней замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» забіў гол ударам праз сябе, тым самым прынёс «Крумкачам» перамогу 2:1 і дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома што Багуноў, які стаў свабодным агентам, можа працягнуць кар’еру ў Венгрыі[9]. У студзені 2018 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», а ў лютым — у тбіліскім «Дынама». Пазней вярнуўся ў склад «Крумкачоў», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе на сезон 2018. Багуноў, які выказваў незадаволенасць рашэннем АБФФ аб адхіленні заяўцы клуба на ліцэнзію, быў адштрафаваны і дыскваліфікаваны на 3 матчы «за абразлівыя паводзіны»[10].

У маі 2018 года далучыўся да жытомірскага «Палесся» з Другой лігі Украіны, па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб. У верасні 2018 года зноў стаў іграком «Крумкачоў»[11]. Разам з клубам выйшаў у Першую лігу, дзе клуб змяніў назву на НФК, стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[12]. і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам украінскай Прэм’ер-лігі «Львоў»[13].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[14]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[15].

У жніўні 2022 года па адбыцці дыскваліфікацыі далучыўся да «Дзіназа» з Вышгарада ў Першай лізе. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Львоў», а ў жніўні 2023 года перайшоў у «Інгулец».

  1. Yaroslav Bogunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yaroslav Bohunov // FBref.com
  3. Булыга, Матвеенко, Комаровский, Хачатурян и еще 5 игроков подписали контракты с «Белшиной»
  4. При слове Бобруйск. Богунов его знает
  5. Богунов тренируется с «Днепром»
  6. Ярослав Богунов стал игроком «Нафтана»(недаступная спасылка)
  7. Футбол. Долг "Нафтана" составляет 700 тысяч деноминированных рублей
  8. "Крумкачы" подписали контракт с Богуновым
  9. Экс-форвард "Крумкачей" может продолжить карьеру в Венгрии
  10. «Крумкачы» оштрафованы на 12,3 тыс. рублей. Богунов и Костюкевич дисквалифицированы
  11. Нападающий Ярослав Богунов вернулся в "Крумкачы"
  12. Богунов покинул НФК
  13. «Львов» объявил о переходе Богунова
  14. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент Архівавана 9 сакавіка 2022.
  15. Экс-вингер "Крумкачей" Ярослав Богунов отстранен от футбола на два года