21 лютага
Выгляд
(Пасля перасылкі з 21.2)
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
21 лютага — пяцьдзясят другі дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1613: Земскі сабор абраў рускім царом Міхаіла Фёдаравіча
- 1649: Месцічы Бабруйска адчынілі гарадскія вароты перад войскамі Вялікага Княства Літоўскага, скончылася абарона Бабруйска ў ходзе казацкага паўстання 1648—1651 гадоў.
- 1779: Рэшткі Джэймса Кука, які загінуў на Гавайскіх астравах, пахаваны ў водах Ціхага акіяна
- 1804: У Вялікабрытаніі паравоз упершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік
- 1916: У ходзе Першай сусветнай вайны пачалася бітва пры Вердэне (Францыя)
- 1918: Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусі. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!»
- 1946: Выйшаў першы нумар газеты «Die Zeit»
- 1960: Фідэль Кастра нацыяналізаваў увесь бізнес на Кубе
- 1973: Суб’ектамі грамадзянскай вайны ў Лаосе падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды
- 2018: Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1728: Пётр III, імператар расійскі (пам. 17.7.1762)
- 1791: Карл Чэрні, аўстрыйскі кампазітар (пам. 15.7.1857)
- 1815: Жан-Луі-Эрнест Месанье, французскі мастак
- 1844: Шарль-Мары Відор, французскі кампазітар
- 1875: Шарль Герэн (мастак)
- 1895: Хенрык Карл Петэр Дам, дацкі біяхімік і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943) (пам. 17.4.1976)
- 1900: Мадлен Рэно, французская актрыса
- 1903: Анаіс Нін, амерыканская і французская пісьменніца (пам. 14.1.1977)
- 1905: Філафей (Нарко), іерарх БАПЦ (пам. 24.9.1986)
- 1907: Уістан Х’ю Одэн, англа-амерыканскі паэт (пам. 29.9.1973)
- 1909: Ханс Эрні, швейцарскі мастак і скульптар
- 1946: Алан Рыкман, брытанскі акцёр (пам. 14.01.2016)
- 1946: Энтані Дэніелс, брытанскі акцёр
- 1950: Сахле-Ворк Зеўдэ, эфіопскі прэзідэнт
- 1952: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец
- 1969: Анжаню Эліс, амерыканская актрыса
- 1979: Джэніфер Лаў Х’юіт, амерыканская актрыса і спявачка
- 1980: Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук, пяты кароль Бутана
- 1989: Корбін Блю, амерыканскі акцёр, танцор і спявак
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1513: Юлій II, Папа Рымскі (нар. 5.12.1443)
- 1624: Дзірк ван Бабюрэн, нідэрландкі мастак
- 1677: Бенедыкт Спіноза, нідэрландскі філосаф (нар. 24.11.1632)
- 1730: Бенедыкт XIII, Папа Рымскі (нар. 2.2.1649)
- 1881: Язэп Ходзька, расійскі геадэзіст, географ (нар. 6.12.1800)
- 1926: Хейке Камерлінг-Онес, галандскі фізік (нар. 21.9.1853)
- 1934: Аўгуста Сесар Сандзіна, нікарагуанскі палітычны дзеяч
- 1967: Юрый Тарыч, беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі (нар. 1885)
- 1968: Павел Варфаламеевіч Кузняцоў, расійскі мастак
- 1991: Марго Фонтэйн, англійская артыстка балета (нар. 18.5.1919)