39-ы стралковы корпус
39-ы стралковы корпус |
---|
39-ы стралковы корпус — падраздзяленне Чырвонай арміі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]39-ы стралковы корпус быў сфарміраваны ў чэрвені 1936 года ў складзе прыморскай групы войск АЧДВА. Злучэнні і часці корпуса былі выкарыстаныя падчас баёў на возеры Хасан летам 1938 г.
У склад 39-га корпуса ўвайшлі: 40-я, камандзір — палкоўнік У. К. Базараў, 32-я, камандзір — палкоўнік М. Э. Берзарын, 39-я, камандзір — камбрыг К. Я. Кулікоў, стралковыя дывізіі і 2-я механізаваная брыгада, камандзір — палкоўнік А. П. Панфілаў.
Камандзірам 39-га корпуса ў перыяд баёў на Хасане быў Рыгор Міхайлавіч Штэрн (ён жа адначасова — начальнік штаба Далёкаўсходняга фронту).
Штэрн да 5 жніўня распрацаваў план аперацыі супраць японцаў, які прадугледжваў адначасовымі ўдарамі з поўначы і поўдня заціснуць і знішчыць войскі праціўніка ў паласе паміж ракой Тумень-Ула і возерам Хасан. У выніку аперацыі, праведзенай сіламі 39-га корпуса і ВПС, камандуючы — камбрыг П. В. Рычагоў, ужо 9 жніўня ўся тэрыторыя, захопленая раней праціўнікам, была вернутая СССР. Японцы контратакавалі, аднак, нясучы ад Штэрна вялікія страты, ужо 10 жніўня былі вымушаны адступіць, а 11 жніўня ваенныя дзеянні былі спыненыя па ініцыятыве японскага боку.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Кірылавіч Смірноў, камандзір дывізіі (09.06.1936—07.1937)
- Усевалад Мікалаевіч Сяргееў, камбрыг, з 04.11.1938 камандзір дывізіі (14.06.1938—22.06.1940)
- Васіль Сцяпанавіч Галубоўскі, генерал-лейтэнант (1941 па 11.03.1941)