8 лістапада
Выгляд
(Пасля перасылкі з 8.11)
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
8 лістапада — трыста дванаццаты (трыста трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 324: Рымскі імператар Канстанцін Вялікі на месцы грэчаскага горада Візантый заснаваў Канстанцінопаль.
- 1620: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары.
- 1648: Заснаванне першай французскай калоніі на востраве Мары-Галан.
- 1772: Патраская бітва паміж флатамі Расійскай і Асманскай імперый, у якой перамагла Расія.
- 1793: Адкрыццё Луўра (Францыя).
- 1923: Піўны путч у Мюнхене, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Германіі.
- 1948: Зарэгістраваны Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт — першая паваенная арганізацыя беларусаў у ЗША.
- 1956: Адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
- 1961: Першы выпуск праграмы «КВЗ».
- 1968: Прынята Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах.
- 1984: Заснаванне расійскай групы «Гражданская оборона»
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1656: Эдмунд Галей, англійскі астраном і дэмограф
- 1719: Франц Марцін Кюн, нямецкі мастак
- 1784: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер (пам. 14(26).11.1864)
- 1858: Тадэвуш Урублеўскі, адвакат, грамадскі дзеяч (пам. 7.7.1925)
- 1867: Ільмары Крон, фінскі кампазітар, музыказнавец
- 1874: Яўген Тарле, рускі гісторык
- 1877: Аляксій I, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 17.4.1970)
- 1883: Чарлз Дэмут, амерыканскі мастак
- 1883: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец (пам. 23.1.1938)
- 1900: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца (пам. 16.8.1949)
- 1908: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938)
- 1936: Вірна Лізі, італьянская актрыса
- 1946: Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі, амерыканскі біяхімік
- 1960: Алег Меньшыкаў, расійскі акцёр тэатра і кіно
- 1980: Канстанцін Касцючэнка, сучасны беларускі скульптар
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 397: Марцін Турскі, хрысціянскі святы
- 1226: Людовік VIII Леў, кароль Францыі
- 1308: Іаан Дунс Скот, англійскі тэолаг, філосаф
- 1628: Бальдасарэ Крочэ, італьянскі мастак
- 1828: Томас Б'юік, англійскі мастак
- 1953: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт
- 1986: Вячаслаў Молатаў, савецкі палітычны дзеяч, дыпламат
- 1998: Жан Марэ, французскі акцёр, каскадзёр, пастаноўшчык, мастак
- 2010: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі
- 2010: Джэк Левін, амерыканскі мастак