(Translated by https://www.hiragana.jp/)
BMW F30 — Вікіпедыя Перайсці да зместу

BMW F30

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW F30
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
6-хутк. МКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4624 мм
Шырыня: 1811 мм (2031 мм — з люстэркамі)
Вышыня: 1429 мм
Колавая база: 2810 мм
Каляіна пярэдняя: 1543 мм
Каляіна задняя: 1583 мм
Маса: 1505 кг (328i)
1585 кг (335i)
1495 кг (320d)
Поўная маса: 1980 кг (328i)
2060 кг (335i)
1970 кг (320d)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A4, Mercedes-Benz C-клас, Cadillac ATS
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 550
Аб'ём бака: 60 л

BMW F30 — аўтамабільная платформа (F30 — седан), на якой пабудавана шостае пакаленне BMW 3 серыі. Змяніла папярэднюю BMW E90. Была прадстаўлена кампаніяй 14 кастрычніка 2011 года ў Мюнхене. Продаж пачаўся 11 лютага 2012 года.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]
  • F30 — першая мадэль з гэтай серыі, чатырохдзверны седан, які выпускаўся з кастрычніка 2011 года
  • F31універсал, выпускаўся з мая 2012 года
  • F34Gran Turismo, мадэль са спусцістым дахам, якая аб’ядноўвае седан і ўніверсал, выпускалася з сакавіка 2013 года
  • F35 — падоўжаная версія, выпускаецца з ліпеня 2012 года для продажу ў Кітаі.
  • F32, F33, F36 — гэтыя мадэлі для павышэння прэстыжнасці былі выведзеныя з серыі BMW 3 і змешчаны ў спецыяльна створаную для іх серыю BMW 4. F32 — купэ, F33 — кабрыялет, F36 — чатырохдзвернае купэ.

Адрозненні ад E90

[правіць | правіць зыходнік]

Кузаў новага BMW стаў на 93 мм даўжэй, на 6 мм шырэй (на 42 мм з люстэркамі) і на 8 мм вышэй свайго папярэдніка BMW E90. Колавая база павялічылася на 50 мм. Аб'ём багажніка павялічыўся на 50 літраў. Цана машыны таксама вырасла: у Германіі BMW 320d каштуе ад 35 350 еўра (на 1050 еўра даражэй ранейшай), 335i — ад 43600 еўра (+ 450 еўра)[1] Новае пакаленне ўпершыню пазбавілася атмасферных матораў, усе рухавікі цяпер будуць турбіраванымі. Нягледзячы на тое, што аўтамабілі новага пакалення сталі больш, яны адначасова сталі лягчэй папярэдніка. Новы 328i мае тую жа вагу, што і папярэдні 325i, а 335i на 40 кг лягчэй ранейшага 335i.

Шостае пакаленне 3 серыі ў кузаве седан з’яўляецца бестселерам аўтамабіляў прэміум класа. Шырокія заднія ліхтары і нізкі дах надае новай мадэлі больш спартовы выгляд. Экстэр’ер стаў падобны на традыцыйны класічны стыль BMW канца 90-х гадоў — 3-й серыі (E46) і 5-й серыі (Е39). Невялікі ВК-дысплей выступае з прыборнай панэлі, драўляныя і алюмініевыя ўстаўкі на дзвярной ручцы, трохкутная кансоль і мінімальная колькасць кнопак на прыборнай панэлі. Падшклянкі вярнуліся ў цэнтр і схаваныя пад пластыкавым адсекам. Кампанентная акустыка стала значна больш прыкметнай. «Спорт Лайн» мае ярка-чырвоныя швы на дзвярной панэлі, сядзеннях і рулявым коле, як на M3. Існуе таксама аздабленне пад чырвоны металік, якое ахоплівае ўсю прыборную панэль.

Каляровыя рашэнні кузава

[правіць | правіць зыходнік]

Універсальныя колеры

Альпійскі белы Чорны

(з 03/2012)

Колеры з эфектам металік

Белы мінерал

(з 03/2012)

Серабрысты Чорны сапфір Гавана Шэры мінерал
Чырвоны Мельбурн Блакітны імперыял Пеністы бронзавы

(з 03/2012)

Liquid Blue

(03/2012 — 07/2015)

Estoril Blue

(Спортпакет М)
(з 07/2012)

Індывідуальныя

Чорны металік

(з 07/2012)

Месяцавы камень металік

(з 07/2012)

Сіні танзаніт металік

(з 07/2012)

Дымчаты тапаз металік

(з 07/2012)

Брыльянтавы белы металік

(з 07/2012)

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, глянцавы чорны паветразаборнік і рашотка радыятара, чорныя вонкавыя люстэркі задняга выгляду, спартыўная падвеска, чорны хром на выхлапной трубе.

Інтэр’ер: спартыўныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай з чырвонай эксклюзіўнай паласой, спартыўныя сядзенні з эксклюзіўнай чырвонай устаўкай, на выбар глянцавае чорнае або алюмініевае унутранае аздабленне з акцэнтам на чырвоны або чорны колер, ручка каробкі перадач з эксклюзіўнымі колерамі, хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, прыборная панэль з чырвонай падсветкай.

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, дэкаратыўны матавы хром на рашотцы радыятара і выхлапной трубе.

Інтэр’ер: больш сучасныя парогі, скураное спартыўнае рулявое кола ў эксклюзіўных яркіх колерах, скураная абіўка сядзенняў, алюмініевыя і драўляныя ўстаўкі з хромам, прыборная панэль у яркіх колерах (а таксама ў камбінацыі з чорнай скураной абіўкай), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання.

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, храмаваная рашотка радыятара і выхлапная труба.

Інтэр’ер: раскошныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай, скураная абіўка з эксклюзіўнымі палосамі, драўляныя ўстаўкі з хромам, панэль у карычневым колеры (у спалучэнні з карычневай абіўкай сядзенняў), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, цэнтральная кансоль пад хром.

Характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Седан з бензінавым маторам

316i 320i Efficient Dynamics 318i 320i 328i 330i 335i 340i
Гады выпуску 11/2012-05/2015 з 05/2015 з 02/2012 з 07/2015 10/2011—07/2015 з 05/2015 10/2011—05/2015 з 05/2015
Рухавік TwinPower-Turbo,

R4, ІСПП, Valvetronic

TwinPower-Turbo, R3, ІСПП, Val. TwinPower-Turbo,

R4, ІСПП, Valvetronic

TwinPower-Turbo,

R6, ІСПП, Valvetronic

Тып рухавіка N13B16 B38B15 N20B20 B48B20 N20B20 B48B20 N55B30 B58B30
Аб'ём 1598 см³ 1499 см³ 1997 см³ 1998 см³ 1997 см³ 1998 см³ 2979 см³ 2998 см³
Макс. магутнасць

пры аб/хв.

100 кВт (136 к.с.)

4400—6450

125 кВт (170 к.с.)

4800—6450

100 кВт (136 к.с.)

4400—6000

135 кВт (184 к.с.)

5000

135 кВт (184 к.с.)

5000—6500

180 кВт (245 к.с.)

5000—6500

185 кВт (252 к.с.)

5200—6500

225 кВт (306 к.с.)

5800—6400

240 кВт (326 к.с.)

5500—6500

Круцільны момант пры аб/хв. 220 Н·м

1350—4300

250 Н·м

1500—4500

220 Н·м

1250—4300

270 Н·м

1250—4500

290 Н·м

1350—4250

350 Н·м

1250—4800

350 Н·м

1450—4800

400 Н·м

1200—5000

450 Н·м

1380—5000

Трансмісія серыйна механічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат ці 8-ступ. спорт-аўтамат)
Прывад задні задні ці апцыянальна поўны (xDrive)
Паскарэнне

0-100 км/г у сек

8,9 [9,1] 7,6 8,9 [9,1] 7,3 [7,6] 7,2 [7,3] 6,1 [5,9] 5,9 [5,8] 5,5 [5,2]

(5,3 [5,0])

5,2 [5,1]

(5,2 [4,9])

Макс. хуткасць, км/г 210 230 210 235 [233] 235 [235] 250 [250]
Расход паліва камб.

у л / 100 км

5,8-5,9 [5,8-5,9] 5,3 [5,4] 5,5—5,1 [5,4-5,0] 6,1—6,3 [5,9-6,0]

(6,5-6,8 [6,4-6,8])

5,5-5,9 [5,3-5,8]

(6,4—6,8 [5,7-6,1])

6,4 [6,3]

(6,9 [6,7])

6,1—6,5 [5,5-5,8]

([5,9-6,2])

7,9 [7,2]

(8,2 [7,6])

7,7—7,4 [6,8-6,5]

(7,9—7,7 [7,3-6,9])

Эмісія CO2

у г/км

134—137 [134-137] 124 [127] 129-119 [126-116] 144—147 [138-141]

(152—159 [149-158])

128-138 [124-134]

(149—159 [132-142])

149 [147]

(162 [157])

143-151[129-136]

([138-144])

186 [169]

(193 [178])

179-172 [159-152]

(185—179 [169-162])

Норма выхлапу Euro 5 Euro 6 Euro 5 Euro 6 Euro 5 Euro 6 Euro 5 Euro 6
Ёмістасць бака, л 60
  • Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП.
  • Даныя ў ( ) дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive.

Седан з дызельным маторам

316d 318d 320d Eff. Dynamics 320d

(328d США)

325d 330d 335d
Гады выпуску 02/2012-03/2015 з 03/2015 з 02/2012 з 10/2011 з 10/2011 з 04/2013 з 07/2012 з 07/2013
Рухавік R4, турба, Common-Rail R4, 2-х ступ. турба, Common-Rail R6, турба,

Common-Rail

R6, 2-х ступ. турба, Common-Rail
Тып рухавіка N47D20 N57D30
Аб'ём 1995 см³ 2993 см³
Макс. магутнасць

пры аб/хв.

85 кВт

(116 к.с.) 4000

105 кВт

(143 к.с.) 4000

120 кВт

(163 к.с.) 4000

135 кВт

(184 к.с.) 4000

160 кВт

(218 к.с.) 4400

190 кВт

(258 к.с.) 4000

230 кВт

(313 к.с.) 4400

Круцільны момант пры аб/хв 260 Н·м

1750—2500

270 Н·м

1250—2750

320 Н·м

1750—2500

380 Н·м

1750—2750

450 Н·м

1500—2500

560 Н·м

1500—3000

630 Н·м

1500—2500

Трансмісія механічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат) 8-ступ. аўтамат
Прывад серыйна задні поўны (xDrive)
Прывад опцыя  — поўны (xDrive) поўны (xDrive) поўны (xDrive)
Паскарэнне

0-100 км/г у сек

10,9 [11,3] 10,6 [10,7] 9,1 [9,3] 8,0 [7,9] 7,5 [7,4] 6,8 [6,6] [5,6] [4,8]
Макс. хуткасць, км/г 202 [202] 205 [204] 210 [210] 230 [225] 235 [230] 245 [245] [250] [250]
Расход паліва камб. у л / 100 км 4,3—4,5 [4,4] 3,9—4,3 [4,0-4,3] 4,4—4,5 [4,4-4,5] 4,1 [4,1] 4,5—4,6 [4,4-4,5]

(4,8—4,9 [4,7-4,8])

4,9—5,0 [4,6-4,8] [4,9]

([5,2])

[5,4]
Эмісія CO2,

г/км

114—118 [116-117] 102—113 [102-113] 116—118 [117-118] 109 [109] 119—120 [117-118]

(127—128 [124-125])

129—132 [122-125] [129]

([137])

[143]
Норма выхлапу Euro 5
Ёмістасць бака, л 57
  • Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП.
  • Даныя ў ( ) дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive.

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[2]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 34,2 95%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,9 84%
Бяспека пешаходаў 27,9 78%
Актыўная бяспека 6 86%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 320d

Зноскі