Chevrolet Avalanche
Chevrolet Avalanche — пікап, які вырабляўся General Motors на базе Chevrolet Suburban з 2001 па 2013 год.
Было выраблена больш за 580 000 аўтамабіляў[1].
Chevrolet Avalanche GMT 800 (2001—2006)
[правіць | правіць зыходнік]Прататып пікапа на платформе Chevrolet Suburban быў прадстаўлены ў студзені 2000 года, а ў наступным годзе была пачата серыйная вытворчасць.
У 2002 годзе GM, як афіцыйны партнёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк-Сіці, паставіла пікапы Chevrolet Avalanche для транспарціроўкі Алімпійскага агню. На шляху да алімпійскага стадыёна эстафета пераадолела 13500 міль і прайшла праз 46 штатаў[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пікап прапаноўваўся ў дзвюх асноўных версіях — 1500 і 2500 (базавая і "heavy duty"). Аўтамабіль меў суцэльны корпус, прычым для павелічэння грузавога адсека магчыма было скласці задняе сядзенне і прыбраць заднюю сценку кабіны.
Рухавікі серыі Vortec — 5,3-літровы (290 к.с. і 441 Н·м) і 8,1-літровы (340 к.с. і 617 Н·м). Акрамя задняга, быў даступны прывад на чатыры колы. Паўнапрывадная трансмісія Autotrac Active 4WD — з падлучальным з дапамогай муфты пярэднім мостам, 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і двухступеньчатым дэмультыплікатарам. Падвескі колаў — спружынныя, незалежная пярэдняя і залежная задняя.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2003[3] | |
---|---|
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары | |
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары | |
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары | не ацэньвалася |
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары | не ацэньвалася |
Бяспека пры перавароце |
Chevrolet Avalanche GMT 900 (2006—2013)
[правіць | правіць зыходнік]Другое пакаленне дэбютавала ў 2006 годзе.
Рухавікі — V8 аб'ёмам 5,3 літры магутнасцю 320 к.с. і аб'ёмам 6,0 літраў магутнасцю 355 к.с. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, аўтаматычная[4].
У 2013 годзе выпуск быў спынены. Завяршэнне выпуску было адзначана спецыяльнай лімітаванай серыяй Black Diamond[1].
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2007[5] | |
---|---|
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары | |
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары | |
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары | |
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары | |
Бяспека пры перавароце |
Продажы ў ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка продажаў у ЗША | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2001[6] | 2002[6] | 2003[7] | 2004[7] | 2005[8] | 2006[8] | 2007[9] | 2008[9] | 2009[10] | 2010[11] | 2011[12] | 2012[13] | 2013[13] | |||
52 955 | 89 372 | 93 482 | 80 566 | 63 186 | 57 076 | 55 550 | 35 003 | 16 432 | 20 515 | 20 088 | 23 995 | 16 986 |
Зноскі
- ↑ а б Chevrolet Avalanche готовится уйти на "пенсию" (руск.). abw.by (17 красавіка 2012). Праверана 8 снежня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Gold metal: the cars of the Olympic Games (англ.). motoringresearch.com (2 жніўня 2016). Праверана 10 лютага 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ 2003 CHEVROLET AVALANCHE 4 DR (англ.). nhtsa.gov (20 студзеня 2003). Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ Chevrolet Avalanche LT 2007 (руск.). zr.ru (9 верасня 2007). Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ 2007 CHEVROLET AVALANCHE 4-DR W/SAB (англ.). nhtsa.gov. Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ а б GM Reports Best December Sales Since 1979(недаступная спасылка). Media.gm.com (3 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы April 23, 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
- ↑ а б GM Reports December 2005 and Year Results . The Auto Channel (5 студзеня 2006).
- ↑ а б GM Reports 341,327 Deliveries In December(недаступная спасылка). GM Communications (3 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы April 23, 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
- ↑ а б GM Reports 221,983 Deliveries In December; 2,980,688 Vehicles Sold In 2008(недаступная спасылка). GM Communications (5 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы April 23, 2009. Праверана 8 жніўня 2009.
- ↑ http://media.gm.com/content/Pages/news/us/en/2010/Jan/0105_Dec_Sales/_jcr_content/iconrow/textfile/file.res/Deliveries%20December%2009.xls
- ↑ December 2010 Sales: General Motors - Cheers & Gears Forums (англ.). Cheersandgears.com. Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ GM’s U.S. Sales Increase 5 Percent in December (англ.). gm.com (4 студзеня 2012). Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ а б GM U.S. Deliveries for December 2013 (англ.). gm.com. Праверана 8 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нескучный трак // 4х4 club : часопіс. — 2008. — № 03. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2017. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Chevrolet Avalanche
- Chevrolet Avalanche: Truck-Zuck (ням.)(недаступная спасылка). auto-motor-und-sport.de (5 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 8 снежня 2019.
- Chevy Avalanche: Größer, satter, lecker (ням.)(недаступная спасылка). auto-motor-und-sport.de (8 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 8 снежня 2019.