Якаб Фрыдрых Эрхарт
Якаб Фрыдрых Эрхарт | |
---|---|
ням.: Jakob Friedrich Ehrhart | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1742[1] |
Месца нараджэння | Хольдэрбанк, Швейцарыя |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1795[1] (52 гады) |
Месца смерці | Гановер, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, фармацэўт |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія, фармацыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Ehrh.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Якаб Фрыдрых Эрхарт (ням.: Jakob Friedrich Ehrhart[2][3] або ням.: Friedrich Ehrhart[3][4][5], 4 лістапада 1742 — 26 чэрвеня 1795) — нямецка-швейцарскі[3][4] батанік[3][5], міколаг[2] і фармацэўт[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Якаб Фрыдрых Эрхарт нарадзіўся ў камуне Хольдэрбанк[5] 4 лістапада 1742 года.
З юнацкасці Эрхарт вывучаў прыродазнаўчыя навукі. З 1774 па 1776 год ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце, у тым ліку ў выбітнага шведскага вучонага Карла Лінея[5]. З 1778 года Якаб Фрыдрых Эрхарт парадкаваў калекцыі нямецкага натураліста, хіміка і фармацэўта Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ у Гановеры.
15 верасня 1779 года ён выявіў невялікае балота, вада якога мела моцны пах серы. Гэта крыніца серы неўзабаве стала выкарыстоўвацца для лячэння падагры і рэўматызму[6].
Якаб Фрыдрых Эрхарт памёр у Гановеры 26 чэрвеня 1795 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Якаб Фрыдрых Эрхарт спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобныя і на насенных раслінах, а таксама на мікалогіі[2].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Chloris hanoverana. 1776.
- Supplementum systematis vegetabilium, generum et specierum plantarum. 1781.
- Beiträge zur Naturkunde. 7 Bände, 1787 bis 1792.
Ушанаванні
[правіць | правіць зыходнік]Род раслін Ehrharta Thunb. сямейства Злакі быў названы ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Ehrhart // Base biographique — BIU Santé.
- ↑ а б в International Plant Names Index: Jakob Friedrich Ehrhart (1742—1795)
- ↑ а б в г DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Friedrich Ehrhart
- ↑ а б Virtual International Authority File: Friedrich Ehrhart (1742—1795)
- ↑ а б в г д Allgemeine deutsche Biographie & Neue deutsche Biographie (Digitale Register): Friedrich Ehrhart
- ↑ Der Limmerbrunnen Архівавана 17 ліпеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rochus von Liliencron: Ehrhart, Friedrich. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 5, Duncker & Humblot, Leipzig 1877, S. 713 f. (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Якаб Фрыдрых Эрхарт на Вікісховішчы |