GN-z11
GN-z11 — галактыка ў сузор’і Вялікая Мядзведзіца (экватарыяльныя каардынаты: 12гадз 36мін 25,46с 62° 14′ 31,40″[1]). Мае чырвонае зрушэнне z = 11,1, святло ішло ад галактыкі 13,4 мільярда гадоў, гэта значыць яна сфарміравалася праз 400 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху[1]. З прычыны расшырэння сусвету, спадарожная адлегласць да галактыкі складае каля 32 мільярдаў светлавых гадоў. GN-z11 у 25 разоў меншая за Млечны Шлях па памеры і ў 100 разоў меншая паводле масы зорак. На гэты момант яна расце, утвараючы зоркі, з хуткасцю прыкладна ў 20 разоў хутчэй за Млечны Шлях.
Станам на 3 сакавіка 2016 года GN-z11 з’яўляецца самым аддаленым з вядомых аб’ектаў у Сусвеце[2]. Раней найбольш аддаленай ад Зямлі галактыкай лічылася Egsy8p7 (адлегласць — 13,1 мільярда светлавых гадоў), якая была знойдзена ў абсерваторыі Кека на Гаваях улетку 2015 года.
GN-z11 была ідэнтыфікавана групай вывучэння даных касмічнага тэлескопа «Хабл» з дапамогай Шырокавугольнай камеры-3[3].
Зноскі
- ↑ а б Oesch P. A.; et al. (2016-03-01). "A Remarkably Luminous Galaxy at z=11.1 Measured with Hubble Space Telescope Grism Spectroscopy". arXiv:1603.00461 [astro-ph].
- ↑ Amos, Jonathan (March 3, 2016). "Hubble sets new cosmic distance record". BBC News. Праверана March 3, 2016.
- ↑ Shelton, Jim. Shattering the cosmic distance record, once again(нявызн.). Yale News (3 сакавіка 2016). Праверана 4 сакавіка 2016.