IKCO Samand
Samand — легкавы аўтамабіль з кузавам седан іранскага вытворцы Iran Khodro (IKCO). Пабудаваны на базе Peugeot 405. Выпускаўся з 2001 па 2022 год[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- SAMAND, камплектацыі: «Basic», «EL», «Norma», «LX»
- SAMAND TU5 — галоўныя адрозненні ад Samand: 16-кл. рухавік, Падушка бяспекi для вадзiцеля (лёгка пазнаць па абноўленай рашотцы радыятара)
- SAMAND SARIR (падоўжаная версія аўтамабіля Samand)
- SAMAND SOREN — абноўлены аўтамабіль Samand.
- SAMAND VANET (перспектыўны пікап на базе Samand)
- Samand Zoubin (дызайнерская распрацоўка)
- Samand Coupe (дызайнерская распрацоўка)
- Samand Pardis (дызайнерская распрацоўка)
- Samand Runna
На выбар прапануецца чатыры камплектацыі[2].
Самы просты Samand Basic — ёсць гідраўзмацняльнік руля, рэгуліроўка рулявы калонкі па нахіле, еўрапейская касетная аўтамагнітола, цэнтральны замак з дыстанцыйным кіраваннем, электрычныя шклапад'ёмнікі пярэдніх дзвярэй, падагрэў задняга шкла і сталёвыя колы.
Наступная камплектацыя Samand EL — больш поўная, у аўтамабілі з'яўляецца кандыцыянер. Са жніўня 2006г аўтамабілі ў гэтым варыянце выканання могуць дадаткова камплектавацца ABS.
На прыступку вышэй стаіць Norma, якая дадасць да спісу абсталявання сігналізацыю, падагрэў электралюстэрак, электрашклападымальнікі ззаду і 15-цалёвыя колы.
Samand LX з’явіўся ў 2004 годзе[3]. Samand LX прапануецца з ABS, парктронікам і пярэднімі сядзеннямі з электрычнымі рэгуляваннямі, лёгкасплаўныя дыскі ў якасці опцыі.
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]Samand LX XU7 абсталяваны рухавіком аб’ёмам 1,8 л[3]. Samand LX EF7 (выпускаўся з 2008 года) мае рухавік аб’ёмам 1,7 л і быў даступны як у бензінавай, так і з двухпаліўнай версіі, якая акрамя бензіна выкарыстоўвала ў якасці паліва сціснуты прыродны газ[4][5].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Samand LX XU7[3] | Samand LX EF7[4] | Samand LX/CNG[5] | |
---|---|---|---|
Кузаў | чатырохдзверны седан | ||
Даўжыня, мм | 4502 | ||
Шырыня, мм | 1903 | ||
Вышыня, мм | 1460 | ||
Колавая база, мм | 2671 | ||
Каляіна (пярэдняя/задняя), мм | 1450/1440 | ||
Падрыхтаваная маса, кг | 1220 | 1240 | 1350 |
Аб’ём багажнага аддзялення, л | 500 | 350 | |
Аб’ём паліўнага бака, л | 60 | бензінавы: 60 газавы балон: 75 | |
Рухавік | |||
Тып | бензінавы | бензін + газ (CNG) | |
Мадэль рухавіка | XU7 | EF7 | EF7 |
Аб’ём, см³ | 1761 | 1645 | 1645 |
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм | 81,4 х 83 | 78,6 х 72 | 78,6 х 72 |
Магутнасць | 100 к.с. пры 6000 пры аб/хв | 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв | 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв 100 к.с. на газу |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
153 Н·м пры 3000 аб/хв | 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв | 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв 136 Н·м на газу |
Трансмісія | |||
Каробка перадач | механічная, пяціступеньчатая | ||
Прывад | пярэдні | ||
Хадавая частка | |||
Рулявы механізм | з гідраўзмацняльнікам | ||
Тармазы | спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя | ||
Шыны | 185/65 R15 | ||
Характарыстыкі | |||
Макс. хуткасць, км/г | 185 | 190 | 188 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 13,1 | 12 | 13,5 |
Сярэдні расход паліва | 8,43 л/100 км | 7,49 л/100 км | 8,5 м³/100 км |
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У першы год было выраблена 1000 машын[6].
У перыяд з сакавіка 2005 па сакавік 2006 года (1384 год паводле іранскага календара) выпусцілі 65 514 машын Саманд[7].
Зборка ў Азербайджане
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2006 года ў Азербайджане ў горадзе Шэмаха пачалася зборка аўтамабіляў пад мясцовай назвай AzSamand. Гэты завод стаў першай вытворчай пляцоўкай за межамі Ірана[10]. Паводле некаторых звестак работа працягвалася да 2010 года[11].
У жніўні 2016 года IKCO стварыла сумеснае прадпрыемства з азербайджанскім ААТ «Аўтамабільная кампанія «Хазар» AzerMash у Нефтэчалінскім індустрыяльным парку. У лістападзе 2018 года пачаўся выпуск Samand пад брэндам «Khazar»[12].
Зборка ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]З верасня 2006 года седаны Samand збіралі ў Беларусі на заводзе Юнісон па так званай тэхналогіі SKD-1 — фактычна, гэта буйнавузлавая «адвёрткавая» зборка. Машынакамплекты прыходзілі з Ірана: асобна звараны і афарбаваны кузаў, асобна рухавік з каробкай перадач і іншыя камплектуючыя — элементы пярэдняй і задняй падвескі, сістэма выпуску, бамперы, сядзенні, абіўка салона.
Беларускі Samand выпускаўся толькі ў камплектацыі LX. У спісе абсталявання значацца кандыцыянер, ABS, электрашклапад’ёмнікі вокнаў усіх дзвярэй, электрапрывад і абаграванне вонкавых люстэркаў, гідраўзмацняльнік руля, рэгуляваная рулявая калонка, русіфікаваны маршрутны камп’ютар, парктронік, легкасплаўныя колы, CD/mp3-аўдыёсістэма, цэнтральны замок з дыстанцыйным кіраваннем, сігналізацыя, сталёвая абарона картэра.
Большасць аўтамабіляў рэалізоўвалася пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу і былі пастаўлены ў розныя дзяржаўныя органы і прадпрыемствы[13]. У лютым 2013 года пасол Ірана ў Беларусі заявіў аб фактычным спыненні праекта[14].
2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|
? | 271[15] | 365[15] | 161[16] | 227[11] | 230[17] | 190[18] |
Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў Samand у Беларусі станам на 1 студзеня 2019 года:
Рэгіён | Агульная колькасць | Індывідуальныя ўладальнікі | Прадпрыемствы і ўстановы |
---|---|---|---|
Брэсцкая вобл. | 196 | 15 | 181 |
Віцебская вобл. | 247 | 33 | 214 |
Гомельская вобл. | 177 | 19 | 158 |
Гродзенская вобл. | 106 | 7 | 99 |
Магілёўская вобл. | 117 | 12 | 105 |
Мінская вобл. | 365 | 201 | 164 |
Мінск | 285 | 49 | 236 |
У Сенегале
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе пачалася зборка аўтамабіляў у Сенегале на сумесным прадпрыемстве Seniran Auto ў горадзе Ціес. У лютым 2011 года Сенегал разарваў дыпламатычныя адносіны з Іранам з-за паставак зброі сепаратысцкім групоўкам у рэгіён Казаманс. Выпуск аўтамабіляў таксама быў скончаны.
Вытворчасць машын была адноўлена ў снежні 2021 года[19].
Зноскі
- ↑ Iranian carmakers to discontinue three popular cars in August (англ.). presstv.ir (18 ліпеня 2022). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Samand RUSSIA Club - Пра Саманд Архівавана 26 жніўня 2011. (руск.)
- ↑ а б в SAMAND LX XU7 на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б SAMAND LX EF7 на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б SAMAND LX/CNG на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ "Auto Company Produces 200,000 Cars"(англ.). tehrantimes.com. 2002-02-17. Праверана 2023-01-16.
- ↑ "Iran's auto manufacturers produce over 1m light, heavy vehicles"(англ.). tehrantimes.com. 2006-04-13. Праверана 2023-01-16.
- ↑ "IKCO Production Surpassed 600,000 Cars"(англ.). ikcopress.ir. 2015-03-17. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
- ↑ "Annual production by major automakers exceeds 867,000"(англ.). tehrantimes.com. 2022-04-04. Праверана 2023-01-16.
- ↑ "Samand production line was opened in Azerbaijan Republic"(англ.). ikcopress.ir. 2006-06-06. Праверана 2023-01-16.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Перелом // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 5 (468). — С. 18. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2013. (руск.)
- ↑ "Iran Khodro starts production of Samand model in Azerbaijan"(англ.). azernews.az. 2018-11-21. Праверана 2023-01-14.
- ↑ До Geely дожили, а что пережили? Каким был путь белорусской иномарки "для народа" (руск.). av.by (10 снежня 2015). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ "Саманд" добрался до финиша через шесть лет после старта (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (6 лютага 2013). Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ а б Два автопрома // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 6 (423). — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2013. (руск.)
- ↑ Четверть мощности // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 7 (447). — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. (руск.)
- ↑ Наш автопром: локализация // Авторевю : часопіс. — 2012. — № 5 (491). — С. 22. (руск.)
- ↑ Эффект промсборки // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 5 (514). — С. 17. (руск.)
- ↑ "Iran Restarts West African Auto Plant, Leaving Arms Shipment Dispute In The Past"(англ.). forbes.com. 2021-12-22. Праверана 2023-01-14.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]IKCO Samand на Вікісховішчы |
- SAMAND LX XU7 на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.
- SAMAND LX EF7 на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.
- SAMAND LX/CNG на сайце вытворцы (англ.). IKCO. Праверана 14 студзеня 2023.