(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Доўгаіграючая пласцінка — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Доўгаіграючая пласцінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з LP)
Доўгаіграючая грампласцінка на 33 абароты ў хвіліну.

Доўгаіграючая пласцінка (LP, лонг-плэй, англ.: long play, ад long-playing — доўгаіграючы) — у гуказапісе[ru] — доўгаіграючы фармат на грампласцінках, разлічаны на прайграванне пры хуткасці кручэння дыска 33 абароты ў хвіліну. Рэалізаваны інжынерамі кампаніі «Columbia Records» ў 1948 годзе, і за кошт больш высокай шчыльнасці запісу быў прапанаваны ў якасці замены састарэлых стандартаў, якія не дазваляюць запісваць доўгія музычныя кампазіцыі[1]. Частата кручэння дыска не была новай і выкарыстоўвалася ўжо з канца 1920-х гадоў для розных спецыяльных мэтаў у гуказапісу, напрыклад у першай сістэме гукавога кінематографа[ru] «Вайтафон[ru]»[2].

Прынцыповым адрозненнем ад папярэдніх фарматаў стала магчымасць у некалькі разоў павысіць шчыльнасць запісу за кошт памяншэння шырыні канаўкі са 140 да 55 мікрон на новым матэрыяле дыскаў, якія вырабляліся з полівінілхларыду[ru] замест састарэлага шэлака[ru][3].

Беларуская назва фармату — доўгаіграючая пласцінка.[4][5] Таксама — грампласцінка дыяметрам 30 см (звычайна 12-цалевая, што стала яе метаніміяй), запісаная ў такім фармаце.

Працягласць гучання LP-альбома звычайна складае ад 35 да 40 хвілін. На вініл-пласцінцы — да 60 хвілін. Існавалі пласцінкі з меншай працягласцю гучання, прызначаныя для дыскатэк[ru] (з павялічанай глыбінёй і шырынёй дарожкі і міждарожачнай адлегласцю, якія дазваляюць пашырыць дынамічны дыяпазон[ru]), і звышдоўгія пласцінкі — да 70 хвілін — заходнегерманскай вытворчасці, прызначаныя для прайгравання на апаратуры вышэйшага класа[ru].

У СССР запіс грампласцінкі на хуткасці 33 абароты ў хвіліну ўпершыню ажыццявілі 2 лістапада 1951 года, быў запісаны аркестр Радыёкамітэта[ru]. Аднак серыйны выпуск савецкіх грампласцінак гэтага стандарту пачаты толькі ў 1953 годзе. З пачатку і да сярэдзіны 1950-х гадоў у Савецкім Саюзе і шэрагу іншых краін выпускаліся так званыя «пераходныя» грампласцінкі, канаўкі якіх ужо былі вузкімі, а хуткасць кручэння ўсё яшчэ складала 78 аб./хвіл. Гэта было звязана як з паступовым пераходам станкоў, якія запісваюць эталоны грамкружэлак, на хуткасць 33 аб./хвіл., так і з наяўнасцю ў насельніцтва электрапрайгравальнікаў, разлічаных на 78-абаротныя грампласцінкі. Прайграванне такіх дыскаў праводзілася адмысловымі сапфіравымі іголкамі[ru], якія ўстаўлялі ў гняздо гуказдымальніка замест сталёвых патэфонных[ru] іголкаў.

У відэазапісе — LP — фармат відэазапісу на меншай, чым звычайна, хуткасці руху стужкі або з меншым бітрэйтам, які забяспечвае больш доўгае прайграванне коштам некаторага зніжэння якасці малюнка (LP адпавядае звычайна ў два разы меншай хуткасці або бітрэйту, што павялічваюць працягласць адпаведна ў два разы).

  1. Мир техники кино 2015.
  2. Звукорежиссёр 2001.
  3. Винил под микроскопом (руск.). Жывы журнал (5 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  4. Забэйда-Суміцкі Міхаіл Іванавіч . Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2023.
  5. МЕРЖАНАЎ ВІКТАР КАРПАВІЧ (1919-2012) . Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.