Le Monde illustré
«Ілюстраваны свет» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«фр.: Le Monde illustré» |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Ашыль Бурдзялят |
Краіна | Францыя |
Заснавана | 1857 |
Спыненне публікацый | 1956 |
Мова | французская |
Галоўны офіс | |
Тыраж | |
ISSN | 0996-2336 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Le Monde illustré» (Ілюстраваны свет) — палітычны штотыднёвы ілюстраваны часопіс, які выдаваўся на французскай мове з 1857 да 1956 гг. Падчас нямецкай акупацыі часопіс, з 8 чэрвеня 1940 да 22 лютага 1945 гг., не выдаваўся.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1938 г. часопіс аб'яднаўся з газета «Le Miroir du monde» («Люстэрка свету»), пасля чаго пачаў выходзіць пад назвай «Le Monde illustré/Miroir du monde», пакуль у 1956 г. сумесна з часопісам «Nouveau Fémina» не стаў сумесным часопісам «Fémina-Illustration».
Тэматыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1863—1864 гг. часопіс надрукаваў шэраг гравюр прысвечаных паўстанню К. Каліноўскага («Княжна Б. перадае штандар камандзіру добраахвотнікаў (Мінская губернія)», «Сяляне ўцякаюць ад корпуса царскіх войскаў», «Атрад Лапінскага ў засадзе, каб перахапіць калону высланых па дарозе з Варшавы ў Маскву», «Асуджаныя да высылкі»). Асновай дрэварытаў складалі малюнкі, дасланыя ў Францыю.
Гравюры
[правіць | правіць зыходнік]-
Інцыдэнт у Сакаі (1868)
-
Такаморы Сайга і яго афіцэры ў Сацумскім паўстанні (1877)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Watelet, J. La Presse illustrée en France, 1918—1914. — ANRT, 1998. — P. 32—33.