(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Mkdir — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Mkdir

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
mkdir
Тып праграма для стварэння новых каталогаў
Распрацоўшчык Праект GNU
Напісана на C
Аперацыйная сістэма Unix-падобныя
Апошняя версія 8.5 (23 красавіка 2010)
Ліцэнзія GPLv3+
Сайт gnu.org

mkdir (от англ.: make directory) у аперацыйнай сістэме Unix, Linux — каманда для стварэння новых каталогаў.

Узор выкарыстання:

$ mkdir імя_каталогу

Стварэнне некалькіх каталогаў запар:

mkdir імя_каталогу1 імя_каталогу2 імя_каталогу3

створыць каталогі: імя_каталогу1, імя_каталогу2 і імя_каталогу3, дзе імя_каталогу — гэта імя патрэбнага каталогу. Калі выкарыстаць як паказана вышэй, то новы каталог будзе створаны ў бягучым каталозе. Падобная каманда ёсць у АС DOS (часцей ужываецца ў скарачэнні md).

У агульным выглядзе:

mkdir [ключы]… каталог…

Стварае каталог(і), калі ён пакуль не існуе.

Аргументы, які абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх.

 -m, --mode=рэжым   пазначыць код доступу (як у chmod)
 -p, --parents      не выдаваць памылак калі існуе, ствараць
                    бацькоўскія каталогі калі патрэбна
 -v, --verbose      друкаваць паведамленне аб кожным створаным каталогу
 -Z, --context=CTX  пазначыць кантэкст бяспекі SELinux для кожнага
                     стваранага каталога роўным CTX
     --help     паказаць гэтую даведку і выйсці
     --version  паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці